Беластоцкі павет (1919—1939)
Беласто́цкі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — места Беласток.
Беластоцкі павет | |
Powiat białostocki | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Беластоцкае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Беласток |
Гміна | 15 вясковых гмінаў |
Дата ўтварэньня | 1919 |
Дата скасаваньня | верасень 1939 |
Насельніцтва (1921) | 186 754 |
Беластоцкі павет на мапе Беластоцкага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьСтвораны на аснове былога Беластоцкага павету(ru) Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі ў 1919 годзе. У 1921 г. на абшары павету знаходзілася 9 местаў (Беласток, Хорашч, Гонядзь, Кнышын, Старасельцы, Супрасьль, Сураж, Васількаў, Заблудаў) і 9 вясковых гмінаў. 14 студзеня 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Беластоцкі павет як адміністрацыйную адзінку, а на яго месцы былі заснаваныя Беластоцкі, Заблудаўскі і Кнышынскі раёны Беластоцкай вобласьці.
У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Беластоцкага і Монькаўскага паветаў Падляскага ваяводзтва Польшчы.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьГміны
рэдагаваць- Гміна Абрубнікі — адміністрацыйны цэнтар Абрубнікі
- Гміна Беласточак — адміністрацыйны цэнтар Бацечкі
- Гміна Гарадок — адміністрацыйны цэнтар Гарадок
- Гміна Гонядзь — адміністрацыйны цэнтар Гонядзь
- Гміна Дайліды — адміністрацыйны цэнтар Зялёная
- Гміна Далістова — адміністрацыйны цэнтар Ясьвілы
- Гміна Заблудаў — адміністрацыйны цэнтар Заблудаў
- Гміна Завыкі — адміністрацыйны цэнтар Рынкі
- Гміна Крыпна — адміністрацыйны цэнтар Крыпна
- Гміна Міхалова — адміністрацыйны цэнтар Міхалова
- Гміна Трыцяннае — адміністрацыйны цэнтар Трыцяннае
- Гміна Чорная Вёска — адміністрацыйны цэнтар Чорная Вёска Касьцельная
- Гміна Хорашч — адміністрацыйны цэнтар Хорашч
- Гміна Юхнавец — адміністрацыйны цэнтар Юхнавец Касьцельны
- Гміна Каліноўка — адміністрацыйны цэнтар Каліноўска Касьцельная
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 186 574 жыхароў, з чаго:
- 6 016 (3,22%) беларусаў,
- 129 691 (69,51%) палякаў (выніку перапісу былі фальсіфікаваныя, каб выказаць магчыма вялікую колькасьць палякаў),
- 47 084 (25,23%) габрэяў,
- 2 043 (1,09%) немцаў,
- 1 784 (0,96%) расейцаў,
- 56 летувісаў,
- 49 украінцаў (у перапісе былі запісаныя як русіны),
- 22 латышоў,
- 16 чэхаў,
- 5 эстонцаў,
- 5 французаў,
- 4 англічанаў,
- 3 сэрбаў,
- 2 румынаў,
- 2 амэрыканцаў,
- 1 югаславянцу,
- 1 славак,
- 1 швэйцар,
- 1 італіец.
Для параўнаньня, перапіс насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 г. засьведчыў у павеце 164 441 чал., зь якіх як родную мелі наступныя мовы:
- польскуюразам 70 149 (г. зн. 33,19% ад насельніцтва павету),
- «расейскую» (пад якой разумелася ўласна расейская, а таксама беларуская ) — 68 398 (33,1%)[1].
Пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага насельніцтва з рэгіёну або значнае збольшваньне польскага.
Па веравызнаньню населнікі павету былі:
- 60,28% (113 491) жыхароў павету былі каталікамі,
- 27,38% (51 087) юдэямі,
- 9,8% (18 925) праваслаўнымі,
- 1,81% (3 374) пратэстантамі,
- 415 уніятамі,
- 33 баптыстамі,
- 20 мусульманамі,
- 5 адвэнтыстамі,
- 4 стараверамі,
- 3 армянскімі хрысьціянамі.
Для 54 жыхароў павету веравызнаньне было пазначанае як невядомае.[2]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Гл. зьвесткі для Беластоцкага павету паводле рэсурсу Демоскоп Weekly.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 6 жніўня 2015 г.