Беларускія прэс-бюро
Белару́скія прэс-бюро́ — інфармацыйныя бюро й карэспандэнцкія пункты, якія ствараліся ўрадам Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) для інфармаваньня замежнай грамадзкасьці пра Беларусь, беларускае пытаньне й дзейнасьць ураду БНР.
Першае прэс-бюро існавала зь лета 1919 да 1925 году пры Надзвычайнай місіі БНР у Бэрліне. Выдавала інфармацыйны бюлетэнь на беларускай і нямецкай мовах (1-ы нумар захоўваецца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Летувы), фундатарам і шэф-рэдактарам якога ў 1919 годзе быў князь Станіслаў Леў Сапега (Сапега-Ваявода).
Беларускія прэс-бюро дзейнічалі таксама ў Рызе пры Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі й Эстоніі (1919—1921; кіраўнік У. Грунтоў),[1] Капэнгагене (1919—1921; доктар Ісак Лур’е), Коўне (праспэкт Вітаўта, д. 36, Коўна, Летува. па-летувіску: Vytauto prospektas 36, Kaunas, Lietuva) (54°53′24.03″ пн. ш. 23°55′34.76″ у. д. / 54.8900083° пн. ш. 23.9263222° у. д.) [2][3] (пры дыпляматычным прадстаўніцтве БНР у Летуве, 1921—1924; выдавала свой бюлетэнь), Нью-Ёрку (1921; Сьцяпан Бубешка)[4], Таліне (называўся інфармацыйны аддзел, 1921—1922; Мікалай Чарвякоў).[5][6]
Карэспандэнцкія пункты ў розны час існавалі ў Парыжы, Празе, Варшаве, Вене, Бялградзе, Сафіі, Вільні, Гданьску, Канстантынопалі. Задачай кожнага бюро было забясьпечваць сродкі масавай інфармацыі краіны свайго месцазнаходжаньня матэрыяламі пра падзеі ў Беларусі й вакол яе, зьбіраць інфармацыю па беларускай праблеме й дасылаць яе ў бэрлінскае прэс-бюро.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларускае прэс-бюро. Къ созыву Второго Всебѣлорускаго Національнаго Конгресса. Бѣлоруское Бюро прессы в Ригѣ сообщаетъ. // Сегодня : газэта. — 20.03.1920. — № 66. — С. 3.
- ^ ERA.957.11.729; 19.10.1921-24.11.1921. Informatsioon Kaunasest Valgevene informatsiooni büroolt Valgevene ja Vilniuse küsimuses. L. 2. па-беларуску: Паведамленьне Беларускага інформацыйнага бюро з Коўна. Беларусь і Віленскае пытаньне. С. 2.
- ^ ERA.957.12.545; 29.02.1924-05.06.1924. Poliitiline informatsioon ja ülevaated Kaunasest Eesti-Leedu suhetest ja Valgevene ajakirjandusbüroo teated. L. 56. па-беларуску: Палітычны агляд Літоўска-Эстонскіх узаемаадносін з Коўна й паведамленьні Беларускага прэсбюро. С. 56
- ^ Першы бюлэтень Беларускага прэс-бюро ў Амэрыцы. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 1 ліпеня 1921. — № 26. — С. 4.
- ^ Беларускае прэс-бюро. Аб'ява. Въ Вильно изд. 6 бѣлорус. газетъ. Бѣлор. прессъ-бюро высыл. проб. №, приним. подписку, объяв. выпис. бѣл. изданія. Tallinn, Post kast 153, Beloruskoje Press-büro. // Послѣдніе известія. : газэта. — 13.10.1921. — № 248. — С. 4.
- ^ Беларускі паказальнік. Беларускае Прэс-Бюро ў Рэвеле. // Беларускі звон : тыднёвая часопicь. — 1 красавіка 1922. — № 10 (35). — С. 4.
Літаратура
рэдагаваць- Лобаў, Р. А. Беларускае прэс-бюро / Р. А. Лобаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 357.
- Уладзімір Сакалоўскі. Да вытокаў беларускай дыпламатыі: дзейнасць беларускай місіі ў Берліне (1919―1923) // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні : навукова-практычны і інфармацыйна-метадычны часопіс. — 2008. — № 4. — С. 217―230.
- Уладзімір Сакалоўскі. Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925) // Arche : навуковы, навукова-папулярны і літаратурна-мастацкі часопіс. — 2009. — № 3. — С. 7—128.
- Уладзімір Сакалоўскі. Беларуская місія ў Берліне. // Новы час : газэта. — 2009, 27 сакавіка. — № 11 (139). — С. 14.