Ісак Лур’е
Ісак Рыгоравіч Лур’е (1890, Пінск — пасьля 1933) — беларускі дзяяч габрэйскага паходжаньня.
Ісак Лур’е | |
консул і гандлёвы прадстаўнік БНР у Капэнгагене, Бэрліну, Гданску | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1890 Пінск |
Памёр: | пасьля 1933 |
Бацька: | Рыгор Лур’е |
Дзейнасьць
рэдагавацьСын фабрыканта й удзельніка шматлікіх сыяніскіх кангрэсаў Рыгора Лур’е. Як чалавек, які меў стасункі зь вядомымі габрэйскімі дзеячамі (Хаімам Вейцманам, Нагумам Сакаловым, Леам Моцкіным), прадстаўляў Беларускую народную рэспубліку за мяжой.
У 1919—1921 консул і гандлёвы агент БНР у Капэнгагене, стварыў тут прэс-бюро Наладжваў кантакты таксама са швэдзкімі коламі. Актыўна перакладаў з дацкае й швэдзкае моваў газэты і рабіў дайджэст для ўраду БНР, каб мець разуменьне, як ставяцца да Ўсходняе Эўропы й Беларусі дацкія й швэдзкія палітычныя і дзелавыя колы. Пасьля быў пераведзены ў Бэрлін, а адтуль у Гданск.
Литаратура
рэдагаваць- Инна Герасимова. Идея еврейской национальной автономии в правительстве БНР (1918-1921гг.) / пэдактар: Eugeniusz Mironowicz // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік. — Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2003. — Т. 19. — С. 169—182. — ISSN 1232-7468.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Инна Герасимова. Исаак Лурье — руководитель Белорусского пресс-бюро в правительстве БНР в 1920-1922гг // МЕЗУЗА : авторский проект по еврейской истории.
- Ці існавалі стасункі паміж БНР і Швецыяй?
- Рапарт Рамуальда Зямкевіча ў ІІ аддзел Генэральнага штаба ад 31 ліпеня 1923 г.