Амброжы Кастравіцкі
Амброжы Самуіл Кастравіцкі (1871—1937) — лекар, беларускі грамадзкі дзяяч, брат Казімера Кастравіцкага (Каруся Каганца), бацька Самуіла Кастравіцкага.
Амброжы Кастравіцкі | |
Амброжы Самуіл Кастравіцкі | |
Род дзейнасьці | Лекар |
---|---|
Дата нараджэньня | 1871 год |
Месца нараджэньня | Цывільск, Сыбір, Расейская імпэрыя[1] |
Дата сьмерці | 1937 год |
Месца сьмерці | вёска Белагруда, Тарноўская гміна, Лідзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Польская Рэспубліка |
Месца вучобы | |
Занятак | лекар |
Бацька | Карл Кастравіцкі |
Маці | Алена Сьвентаржэцкая |
Дзеці | Самуіл Кастравіцкі, 2 дачкі |
Амброжы Кастравіцкі нарадзіўся ў Цывінску, што ў Сыбіры, падчас вяртаньня сям’і з высылкі. Скончыў гімназію ў Пецярбургу і мэдыцынскае аддзяленьне Маскоўскага ўнівэрсытэту (1897).
У 1901-20 А. Кастравіцкі працаваў лекарам у Лідзе, Сьвянцянах і Менску. Ён удзельнічаў у беларускім руху, фінансаваў выданьне літаратурных твораў на беларускай мове (Круг беларускай народнай прасьветы і культуры), сябраваў з Вацлавам Іваноўскім.
У 1916-17 А. Кастравіцкі ўдзельнічаў у менскім аддзяленьні Камітэта дапамогі ахвярам вайны. У сакавіку 1917 быў старшынём Зьезда беларускіх нацыянальных арганізацый у Менску, на якім быў створаны Беларускі Нацыянальны камітэт.
3ь лета 1920 А. Кастравіцкі жыў у Варшаве, у 1925 атрымаў гаспадарку ў Белагрудзе, пад Лідай.
Памёр А. Кастравіцкі ў 1937 у Белагрудзе. Сям’я (ўдава і дзьве дачкі) 10 лютага 1940 была дэпартаваная ў Азіяцкую частку СССР, рэабілітаваная ў 1996.
- ^ КОСТРОВИЦКИЙ Карл (рас.)