Бяро́заўская дзяржа́ўная раё́нная электраста́нцыяцеплавая электрастанцыя ў Белаазёрску Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Першая электрастанцыя блёчнага тыпу на Беларусі, другая паводле магутнасьці (900 МВт) пасьля Лукомскай[3]. Занесеная ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусі.

Бярозаўская ДРЭС
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне 225205 Белаазёрск-1
Пачатак будаўніцтва 1958
Пачатак эксплюатацыі 1961
Эксплюатуючая арганізацыя РУП «Берасьцеэнэрга»[1]
Тэхнічныя парамэтры
Колькасьць энэргаблёкаў 5[2]
Генэруючая магутнасьць 900 МВт
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 52° пн. ш. 25° у. д. / 52° пн. ш. 25° у. д. / 52; 25Каардынаты: 52° пн. ш. 25° у. д. / 52° пн. ш. 25° у. д. / 52; 25
Бярозаўская ДРЭС на мапе Беларусі
Бярозаўская ДРЭС
Бярозаўская ДРЭС
Бярозаўская ДРЭС

Мінуўшчына

рэдагаваць

Рашэньне пра будаўніцтва электрастанцыі было прынятае ў чэрвені 1957 року ў сувязі зь неабходнасьцю электрыфікацыі заходніх раёнаў Беларусі. 1 сакавіка 1958 року ўтвораная дырэкцыя электрастанцыі[3].

Будаўніцтва пачалося 5 кастрычніка 1960 року, дзеля абслугоўваньня электрастанцыі непадалёк быў заснаваны працоўны пасёлак Бярозаўскі (з 1970 року — места). 13 сьнежня 1961 року ўведзены ў эксплюатацыю першы энэргаблёк, у верасьні 1962 року — другі, у жніўні 1963 року — трэці, у верасьні 1964 року — чацьверты, у сьнежні 1966 року — пяты, у верасьні 1967 року — шосты. У выніку ДРЭС выйшла на праектную велічыню 920 МВт. У 1968 року ДРЭС прысвоенае імя 50-годзьдзя БССР[3][4][5].

На будаўніцтве ДРЭС і ў іншых месцах гораду ў розныя гады працавалі вядомыя беларускія пісьменьнікі — Зінаіда Дудзюк, Ніна Мацяш, Віктар Супрунчук. Дакумэнтальную аповесьць «Белаазёрскі дзёньнік» (1963) Уладзімер Дадзіёмаў прысьвяціў будаўнікам Бярозаўскай ДРЭС. У гонар дырэктара Бярозаўскай ДРЭС у 1961—1968 рр. Уладзімера Міхайлавіча Глінскага названая вуліца ў Белаазёрску[6].

У 2003—2005 роках адбылася рэканструкцыя[3] 3-га і 4-га энэргаблёкаў ДРЭС. У 2011—2014 рр. праведзеная рэканструкцыя энэргаблёку №5 і ўвядзеньне новага энэргаблёку №7[7]; астатнія энэргаблёкі паступова будуць выведзеныя з эксплюатацыі з прычыны неэфэктыўнасьці[2]. Працавала на мазуце і прыродным газе. Празь Беларускую энэргасыстэму была злучаная з энэргасыстэмай Польшчы. На сакавік 2014 году ўдзельны выдатак паліва пры вытворчасьці энэргіі складаў 360 грам/кіляват-гадзіна[8].

  1. ^ Березовская ГРЭС, ф-л РУП «Брестэнерго» (рас.) 1info Праверана 23 жніўня 2018 г.
  2. ^ а б Около 66 млн долларов. Как реконструкция Березовской ГРЭС экономит стране деньги (рас.) Грошы і ўлада. TUT.BY (7 траўня 2016). Праверана 23 жніўня 2018 г.
  3. ^ а б в г Логіс, Аляксандра (11 студзеня 2018) 8 студзеня 2018 г. — 50 гадоў з часу завяршэньня будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС (Берасьцейская вобл.; 1968) Краязнаўства Берасьцейшчыны. Бярозаўская цэнтральная раённая бібліятэка.
  4. ^ Пастанова Савета Міністраў Беларускай ССР 3 сьнежня 1968 г. № 364 «О присвоении Берёзовской ГРЭС имени 50-летия Белорусской ССР» (рас.). Новости Беларуси (3 сьнежня 1968). Праверана 24 жніўня 2018 г.
  5. ^ Семеняко, Владимир (22 сьнежня 2016) Во имя энергетической безопасности (рас.). «Маяк».
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X. С. 164
  7. ^ Берёзовский район — ГРЭС — История предприятия (рас.) «Берёзовская ГРЭС» филиал Республиканского унитарного предприятия Брестэнерго. Брестчина производит, предлагает, приглашает. Праверана 23 жніўня 2018 г.
  8. ^ Сяргей Куркач. Энэргія эфэктыўнасьці // Зьвязда : газэта. — 4 сакавіка 2014. — № 40 (27650). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000136