Белджы

(Перанакіравана з «БелДжы»)

Каардынаты: 54°7′57″ пн. ш. 28°22′56″ у. д. / 54.1325° пн. ш. 28.38222° у. д. / 54.1325; 28.38222

«Белджы» — супольная беларуска-кітайская аўтамабілебудаўнічая кампанія, заснаваная ў 2011 годзе.

«Белджы»
Выява лягатыпу
Тып закрытае акцыйнае таварыства
Заснаваная 23 сьнежня 2011 (12 гадоў таму)
Заснавальнікі
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менская вобласьць
Адрас Барысаўскі раён, Перасадзкі сельсавет[1]
Ключавыя фігуры Генадзь Сьвідзерскі
Галіна аўтамабілебудаваньне
Прадукцыя легкавыя аўтамабілі
Абарачэньне 500 млн даляраў ЗША (2021 год)
Лік супрацоўнікаў 1500 (2020 год)
Матчына кампанія «БелАЗ» (Жодзін)

Інвэстары: «Беларускі аўтамабільны завод» (Жодзін, 51,49% акцыяў), «Джылі» (Кітай, 33,47% акцыяў), СЗАТ «Саюзаўтатэхналёгіі» (Беларусь, 9,01% акцыяў) і «CITICC International Investment Limited» (Кітай, 6,03% акцыяў). На 2022 год выпускалі 3 мадэлі пазадарожнікаў «Джылі»: «Атлас», купэ «Тугела» і «Кулрэй».

Мінуўшчына

рэдагаваць

СЗАТ «Белджы» зарэгістраванае Менскім абласным выканаўчым камітэтам 23 сьнежня 2011 року[2]. 30 сьнежня 2011 яно зарэгістраванае рэзыдэнтам вольнае эканамічнае зоны «Менск»[3].

Вытворчасьць аўтамабіляў адбывалася мэтадам буйнавузлавое зборкі (SKD(en)). Зборка ладзілася на арандаваных плошчах барысаўскага заводу «Аўтагідраўзмацняльнік»[4]. Першыя мадэлі «Geely SC7» былі сабраныя ў лютым 2013 року[5]. 23 кастрычніка 2013 пачалося зборка красовэра «Geely Emgrand X7»[6]. 3 красавіка 2014 пачалася зборка трэцяй мадэлі — LC-Cross[7].

У канцы 2013 року на пляцоўцы паміж Барысавам і Жодзінам ля вёскі Перасады пачалася пабудова ўласнага заводу «Белджы». Плянуецца, што працаваць на вытворчасьці будуць каля 3 тысячаў чалавек[8], а вытворчая магутнасьць складзе 120 тысячаў аўтамабіляў у год[4]. Вытворчасьць тут будзе адбывацца па тэхналёгіі дробнавузлавой зборкі. У 2013 г. на прадпрыемстве сабралі каля 2,5 тыс. аўтамабіляў[9]. Напрыканцы 2016 року зборка «Джылі» канчаткова спыненая ў сувязі з уваходам у дзеяньне з 2017 року новых правілаў Эўразійскага зьвязу, паводле якіх буйнавузлавая зборка аўтамабіляў абкладаецца імпартавымі пошлінамі, бо не зьяўляецца беларускай вытворчасьцю[10].

17 лістапада 2017 году адкрылі дабудаваны завод дробнавузлавой зборкі камплектаў аўтамабіляў. У 2019 годзе ЗАТ «Белджы» вырабіла 20 151 аўтамабіль і заняло 4-е месца па аўтапродажах у Беларусі. Прадпрыемства налічвала 1500 супрацоўнікаў і спрацавала з рэнтабэльнасьцю 5%. На заводзе выпускалі 3 мадэлі аўтамабіляў: красовэры «Джылі Атлас» і «Джылі Эмгранд Х7», таксама сэдан «Джылі Эмгранд 7»[11]. У 2021 годзе на «Белджы» выпусьцілі 29 400 самаходаў «Джылі», выручка ад збыту якіх перавысіла 500 млн даляраў ЗША[12]. 17 лістапада 2022 году кіраўнік «Белджы» Генадзь Сьвідзерскі паведаміў, што 80 % вырабленых аўтамабіляў пастаўлялі за мяжу. У Беларусі налічвалася 10 уласных аўтасалёнаў і 17 рамонтных майстэрняў. Штогадзіну на заводзе зьбіралі 15 аўтамабіляў[13].

У 2022 годзе сярод 17 234 прададзеных у Беларусі новых самаходаў на «Джылі» прыпала 25 % (4355), што зрабіла аўтамабілі, якія вырабляў завод «Белджы», найбольш прадаванымі у Беларусі[14].

  1. ^ Кантакты (рас.) // ЗАТ «Белджы», 2020 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  2. ^ О компаніі (рас.). Belgee. Праверана 17 верасьня 2013 г.
  3. ^ Регистрирация СЗАО «БЕЛДЖИ» (рас.) Новості компаніі. Belgee. Праверана 17 верасьня 2013 г.
  4. ^ а б Кошт завода па вытворчасьці кітайскіх Geely павялічыцца, а з чэрвеня пачнецца продаж аўто ў Расею Эканоміка. Інфармацыйны рэгіянальны партал «Барысаў» (30 траўня 2013). Праверана 18 верасьня 2013 г.
  5. ^ Продажі автомобілей «Geely» SC7 стартовали в городе Минске (рас.) Новості компаніі. Belgee (2 красавіка 2013). Праверана 18 верасьня 2013 г.
  6. ^ В Борисове начали собирать Geely Emgrand X7 (рас.) ej.by Праверана 25 студзеня 2017 г.
  7. ^ Анкудо, Елена (7 красавіка 2014) На заводе БелДжи собрали 120 Geely LC-Cross (рас.) ej.by Праверана 25 студзеня 2017 г.
  8. ^ «БелДжы» выходзіць на беларускі рынак Сацыяльны вэктар, Эканоміка. Чырвоная зорка (19 жніўня 2013). Праверана 18 верасьня 2013 г.
  9. ^ У Беларусі зьявіўся народны аўтамабіль уласнай зборкі - Лукашэнка // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 траўня 2014 г. Праверана 6 траўня 2014 г.
  10. ^ Аўтамабілі Джылі ў Беларусі болей не вырабляюць. Затое зьявіўся беларускі Кадылак. Радыё «Свабода» (24 студзеня 2017). Праверана 25 студзеня 2017 г.
  11. ^ Сяргей Залескі. Летась у Беларусі і Расеі прадалі аўтамабіляў «Джылі» на чвэрць мільярда даляраў // Радыё «Рацыя», 16 студзеня 2020 г. Праверана 19 студзеня 2020 г.
  12. ^ «Белджы» ў наступным годзе плянуе выпусьціць мінімум 35 тыс. аўто // БелТА, 21 лістапада 2022 г. Праверана 21 лістапада 2022 г.
  13. ^ «Белджы» экспартуе каля 80 працэнтаў вырабленых аўтамабіляў // БелТА, 17 лістапада 2022 г. Праверана 18 лістапада 2022 г.
  14. ^ Аўтамабіль «Джылі» стаў лідэрам продажаў у Беларусі ў 2022 годзе // БелТА, 21 лютага 2023 г. Праверана 22 лютага 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць