Легкавы аўтамабіль

прызначаны для перавозкі людзей і багажу аўтамабіль умяшчальнасьцю да 8 чалавек

Легкавы́ аўтамабі́ль (легкавік) — прызначаны для перавозкі людзей і багажу аўтамабіль умяшчальнасьцю да 8 чалавек.

легкавы аўтамабіль
Падкляса адматорны транспартны сродак, дарожны транспартны сродак, multi-track vehicle, колавы транспартны сродак, аўтамабіль Рэдагаваць
Прызначэньнепасажырскія перавозкі Рэдагаваць
ІмяAuto, Automobil Рэдагаваць
Кароткая назваPKW Рэдагаваць
Папярэдніктрохколавік Рэдагаваць

Мае закрыты (купэ, лімузін, сэдан і ўнівэрсал) або адкрыты кузаў (кабрыялет, ландо і фаэтон). Найбольш пашыраныя 4—5 мясцовыя легкавікі з закрытым кузавам. Вылучаюць мікра- і малалітражныя легкавікі паводле аб’ёму рухавіка, а таксама іх групы і клясы паводле вагі, мэтавага прызначэньня і ўтульнасьці. У 1997 годзе завод «Форд Юніён» пачаў першую ў Беларусі вытворчасьць легкавікоў у Менскім раёне[1].

Беларусь

рэдагаваць

У 2011 годзе ў Барысаўскім раёне заснавалі аўтазавод «Белджы», які ў 2019 годзе вырабіў 20 151 лекавы аўтамабіль і заняў 4-е месца паводле аўтапродажаў у Беларусі. На заводзе выпускалі 3 мадэлі аўтамабіляў: красовэры «Джылі Атлас» і «Джылі Эмгранд Х7», а таксама сэдан «Джылі Эмгранд 7»[2]. На канец 2020 году на 1000 жыхароў Беларусі прыпадала 335 легкавых аўтамабіляў. Пагатоў, забясьпечанасьць легкавікамі па абласьцях на 1000 жыхароў складала: 385 — для Гарадзенскай вобласьці, 357 — для Берасьцейскай, 346 — для Менскай, 334 — для Віцебскай, 326 — для Менску, 315 — для Магілёўскай вобласьці і 295 — для Гомельскай. Найбольш пашыранымі легкавікамі ў асабістай уласнасьці грамадзянаў былі: 1) «Фольксваген» (Нямеччына) — 422 815 аўтамабіляў, 2) «ВАЗ» (Расея) — 380 991, 3) «Рэно» (Францыя) — 212 094, 4) «Аўдзі» (Нямеччына) — 198 126, 5) «Форд» (ЗША) — 192 567, 6) «Пэжо» (Францыя) — 122 320, 7) «БМВ» (Нямеччына) — 89 870[3].

За 2022 год продажы новых аўтамабіляў у Беларусі скараціліся з 46 837 ў 2021 годзе на 63 % да 17 234. Сярод іх было 86 % (14 843) легкавікоў, а рэшту склалі лёгкія камэрцыйныя самаходы. Пры гэтым найбольш прадалі самаходаў «Джылі» — 25 % (4355), якія вырабляў завод «Белджы» ў Барысаўскім раёне[4].