Баркі (Крупскі раён)

вёска ў Крупскім раёне Менскай вобласьці

Баркі́[1] — вёска ў Крупскім раёне Менскай вобласьці, за 3,5 км на паўночны захад ад Халопенічаў. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавету.

Баркі
трансьліт. Barki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Крупскі
Сельсавет: Халопеніцкі
Насельніцтва: 67 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1796
Паштовы індэкс: 222024
СААТА: 6230863011
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°32′56.00″ пн. ш. 28°54′49.00″ у. д. / 54.5488889° пн. ш. 28.9136111° у. д. / 54.5488889; 28.9136111Каардынаты: 54°32′56.00″ пн. ш. 28°54′49.00″ у. д. / 54.5488889° пн. ш. 28.9136111° у. д. / 54.5488889; 28.9136111
Баркі на мапе Беларусі ±
Баркі
Баркі
Баркі
Баркі
Баркі
Баркі

Разьмяшчэньне

рэдагаваць

Знаходзіцца за 39 км на паўночны захад ад гораду і 34 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі на лініі БерасьцеМасква, 138 км ад Менску. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Крупкі — Халопенічы — Баркі.

Гісторыя

рэдагаваць

У 2-й палове 18 ст. вёска ў графстве Халопенічы Барысаўскага павету. У 1877 г. 23 двары, уласнасьць Храптовіча. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У сярэдзіне 19 ст. вёска маёнтку Халопенічы ў Барысаўскім павеце Менскай губэрні, уласнасьць Яхіма Храптовіча, 8 дымоў, пазьней належала графіні Цітовай. У 1856 г. вёскай валодаў Аляксандар Лапо. Паводле ўстаўной граматы маёнтку за 1862 г., у вёсцы была 31 гаспадарка (22 сял., 4 агароднікі, 5 батракоў). У 1870 годзе ў складзе Баркоўскай сельскай грамады і маёнтку Багумідава Марэнда. У 1880 г. 37 двароў, 226 жыхароў. У 1897 годзе ў Халопеніцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні, 58 двароў, 376 жыхароў. У 1917 г. 70 двароў, 420 жыхароў. З 20 жніўня 1924 году ў складзе Грыцкавіцкага с/с Халопеніцкага раёну Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 г. Менскай акруг. З 26 ліпеня 1930 году ў Халопеніцкім, з 8 ліпеня 1931 году ў Крупскім раёнах, з 12 лютага 1935 г. зноў у Халопеніцкім раёне. Паводле перапісу 1926 году ў вёсцы 55 двароў, 290 жыхароў. У 1930 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Варашылава. На 1 студзеня 1932 году ў калгасе было 67 гаспадарак. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці. У 1941 г. 90 двароў, 320 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з 1 ліпеня 1941 г. да 27 чэрвеня 1944 г. акупаваны нямецкімі захопнікамі. На франтах загінулі 28 жыхароў, у партызанскай барацьбе — 7 чал. З 16 ліпеня 1954 году ў Слабодзкім, з 16 жніўня 1959 году ў Халопеніцкім сельсаветах. З 1958 году ў калгасе імя Фрунзэ, з 1960 году ў саўгасе (з 1992 г. калгас) «Халопенічы». У 1959 г. 374 жыхары. З 20 студзеня 1960 году ў Крупскім раёне. У 1998 г. — 53 гаспадаркі, 110 жыхароў, уваходзіла ў Халопеніцкі пасялковы савет. З 2003 году ў складзе СВК «Халопенічы». З 30 сьнежня 2009 году ў Халопеніцкім сельсавеце[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 41 гаспадарка, 81 жыхар
  • 1999 год — 110 жыхароў

Інфраструктура

рэдагаваць

Раней працавала крама, дзейнічалі пачатковая школа, клюб, бібліятэка.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 221
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 348.