Баравікі (Койданаўскі раён)

вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Баравікі́[1] — вёска ў Дабрынёўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 25 км ад Койданава, 30 км ад Менску, 17 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль, каля шашы НегарэлаеСамахвалавічы.

Баравікі
трансьліт. Baraviki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Дабрынёўскі
Насельніцтва: 269 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
СААТА: 6222820012
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°41′11″ пн. ш. 27°26′10″ у. д. / 53.68639° пн. ш. 27.43611° у. д. / 53.68639; 27.43611Каардынаты: 53°41′11″ пн. ш. 27°26′10″ у. д. / 53.68639° пн. ш. 27.43611° у. д. / 53.68639; 27.43611
Баравікі на мапе Беларусі ±
Баравікі
Баравікі
Баравікі
Баравікі
Баравікі
Баравікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з XIX стагодзьдзя. Знаходзілася ў Станькаўскай воласьці Менскага павету. У 1876 г. належала шляхціцу А. П. Баравіку. У XX ст. засьценак Баравікі ў Самахвалавіцкай воласьці, 8 двароў, 50 жыхароў. Помнік землякам, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. 28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Рубілкаўскага ў Дабрынёўскі сельсавет[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 275 жыхароў
  • 1 студзеня 2004 году — 75 двароў, 245 жыхароў
  • 2010 год — 269 жыхароў

Курганны могільнік

рэдагаваць

Каля вёскі, на ўсходняй ускраіне, каля будынка зернесушылкі знаходзіцца курганны могільнік, 2 насыпы: адзін прадаўгаваты, амаль прамавугольны, памерам 12,5×10×1,5 м, другі круглы, вышынёй 0,9 м, дыямэтрам 8 м. На схілах і вяршынях курганаў — сьляды магілаў і надмагільных камянёў (яшчэ ў 1930 г. тут былі вясковыя могілкі). Адкрыў і абсьледаваў у 1930 г. А. Рынейскі, абсьледаваў у 1977 г. і 1979 г. Ю. Заяц. Раскопкі не праводзіліся.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 182
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.