Бальцін
Бальцін (Бальтын), Балтэн — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Бальцін лац. Balcin | |
Baldin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bald + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бальтын, Балтэн |
Вытворныя формы | Больдун |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бальцін» |
Паходжаньне
рэдагавацьБальдзін або Бальдзен, пазьней Бальтын або Бальтына (Baldin, Balden[a], Baltin[1], Baltino[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[4][5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bołdyn[6].
У 1631 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся David Balthenius, Tilsensis Borussus[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди наши Здитовскии… на Ивана Болтынича (26 траўня 1520 году)[8]; подданыи… Митюша Бовътиничъ (13 або 14 сакавіка 1540 году)[9]; cum Anna Bałtenowa de Jagowdzie (1701 год)[10]; Otto Baltin… Biern Baltin… Piter Baltin (1738 год)[11]; Bałtence (1744 год)[12]; Sapron Bałtyn (1765 год)[13]; zaścianki… Bolcieniszki… Bałteniszki (1782—1783 гады)[14].
Носьбіты
рэдагавацьНа 1906 год існаваў засьценак Бальдзінішкі ў Дзьвінскім павеце, а таксама сяло і маёнтак Бальцінова (Бальцінава) і вёска Болдыні ў Люцынскім павеце Віцебскай губэрні[15].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Больцінікі.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле назвы мясцовасьці Baldenshart
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 22.
- ^ Antroponimia Altomedieval en Galicia (4ª Ed.), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 235.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 50.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 10.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 11.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 327.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 1452.
- ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 316.
- ^ Krinčino bažnyčios 1697—1703 metų Krikšto metrikų knyga, psl. 4, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 183—184.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 218.
- ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 120—121.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 107, 213, 248.