Бабічы (Гудагайскі сельсавет)
Ба́бічы[3] — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Бабічы ўваходзяць у склад Гудагайскага сельсавету. Знаходзіцца ў 8 км на паўночны ўсход ад Астраўца, 12 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладэчна-Вільня, 258 км ад Горадні.
Бабічы | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Былая назва: | Дубнячкі |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Гудагайскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 4 чал. (2014)[1] |
колькасьць двароў: | 3[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Паштовы індэкс: | 231201[2] |
СААТА: | 4246813006 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°39′37.1″ пн. ш. 25°49′7.1″ у. д. / 54.660306° пн. ш. 25.818639° у. д.Каардынаты: 54°39′37.1″ пн. ш. 25°49′7.1″ у. д. / 54.660306° пн. ш. 25.818639° у. д. |
± Бабічы |
У 19 стагодзьдзі вёска ў складзе Дравяніцкага маёнтка (Шумская воласьць Віленскага павету Віленскай губэрні). У 1860 г. 9 рэвізскіх душ. Уладальнік — памешчык Набораўскі. У 1873 годзе вёска ў складзе Дравяніцкай сельскай грамады. У 1897 г. Бабічы (Дубнячкі), 10 гаспадарак, 114 чалавек. У 1905 годзе ў вёсцы было 60 чалавек. У 1922 годзе ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе лічылася вёскай, мела 18 двароў і 89 чалавек. У складзе Варнянскай гміны Віленска-Трокскага павету Віленскага ваяводзтва. У лістападзе 1939 году ўключаная ў склад БССР. Ад 12 кастрычніка 1940 году вёска ў складзе Дравяніцкага сельсавету Астравецкага раёну Вілейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная нямецкімі войскамі. Ад 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. Пасьля вайны сяляне далучыліся да калгасу «1 Мая». 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў Гарадзенскую вобласьць. У 1959 годзе 13 чалавек. У 1970 годзе 21 чалавек. У 1992 годзе ўваходзіла ў калгас імя Мічурына, цэнтар якога знаходзіцца ў вёсцы Палушы. У 2004 годзе было 4 гаспадаркі, 10 чалавек, уваходзіла ў сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Палушы».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : У. У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. — Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1. — С. 42. — ISBN 978-985-11-0839-4
- ^ Алфавитный список улиц по Бабичи Белпочта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)