Беларуская сацыялістычная грамада

беларуская палітычная партыя
(Перанакіравана з «БСГ»)

Белару́ская Сацыялісты́чная Грамада́ (БСГ) — беларуская палітычная партыя леванародніцкага кірунку, першая беларуская нацыянальная палітычная партыя. Існавала ў 1902—1918 гадах. Пасьля 1903—1904 партыя цесна супрацоўнічала з блізкімі ідэйна партыяй эсэраў і Летувіскай сацыял-дэмакратычнай партыяй.

Беларуская Сацыялістычная Грамада
па-беларуску: Беларуская сацыялістычная грамада
Дата заснаваньня 1903
Распушчаная 1918
Ідэалёгія леванародніцкая
Колькасьць 10 000[1]

Сярод стваральнікаў і кіраўнікоў: Антон і Іван Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), А. Бурбіс, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі і іншыя.

Праграма была вызначана на I (1903) і II (1906) зьездах партыі і прадугледжвала скіданьне самадзяржаўя і ўстанаўленьне сацыялістычнага ладу, стварэньне Расейскай фэдэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызначэньнем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасьцяў. Для Беларусі партыя патрабавала аўтаноміі зь мясцовым соймам Вільні, выступала за свабоднае разьвіцьцё беларускай нацыянальнай культуры і мовы.

Партыя ўдзельнічала ў I Усебеларускім зьезьдзе (1917), выступіла зь ініцыятывай стварэньня БНР. У 1918 распалася з-за рознагалосьсяў у кіраўніцтве.

Сябры партыі

рэдагаваць
  1. ^ http://elib.bsu.by/handle/123456789/210

Літаратура

рэдагаваць