БКГ2

грузавы электравоз пераменнага току, які з 2015 году выпускае «Датунскі электравозны завод» для Беларускай чыгункі

БКГ2 (Беларуска-кітайскі грузавы 2) — грузавы электравоз пераменнага току, які з 2015 году выпускае «Датунскі электравозны завод» (правінцыя Шаньсі, Кітай) для Беларускай чыгункі.

БКГ2
Калодзішчы, 2018 год
Прывадэлектрарухавік
Пэрыядз 2015 году
Хуткасьцьда 120 км/гадз
Сфэра прымяненьнягрузаперавозкі
Інфраструктурачыгунка
БКГ2 у Вікісховішчы

Лякаматыў можа вадзіць цягнік вагой звыш 5000 тонаў[1]. Распрацаваны на аснове кітайскага электравоза 2007 году «Гармонія 2», які ў сваю чаргу грунтаваўся на францускім электравозе 2003 году «Альстом Прыма 47000». Магутнасьць лякаматыва 7200 кіляват[2].

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Цягнік БКГ2 у Воршы (2018 год)

У лютым 2016 году ў лякаматыўнае дэпо Баранавічы прыбылі 2 1-сэкцыйныя грузавыя электравозы БКГ2 вытворчасьці «Датунскага электравознага заводу» (Кітай). 14 красавіка 2016 году выпрабавальня «Сека» Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту пачала прыёмачнае выпрабаваньне 2-х электравозаў БКГ2 на электрыфікаваных участках ЛяснаяДаманава (Берасьцейская вобласьць) і СтоўпцыГарадзея. Папярэдне электравозы прайшлі заводзкае выпрабаваньне і пусканаладку з досьледным прабегам 5000 км на Беларускай чыгунцы. Магутнасьць лякаматыва, які прызначаўся для ваджэньня кантэйнэрнага цягніка, складала 7200 кіляват[2]. 24 красавіка 2016 году пачалі хадавое выпрабаваньне БКГ2 па ўзьдзеяньні на шлях, якое ўлучала вымярэньне пагоннай нагрузкі ад каляскі, дынамічнай нагрузкі ў рэйках і вастраках стрэлкавых пераводаў, на пляцоўцы землянога палатна. На перагоне ЛісічкіБярозкі (Добрускі раён) і станцыі Іпуць (Гомельскі раён) вырашылі правесьці выпрабаваньне на крывых участках з малымі радыюсамі. Далей праверку вызначылі працягнуць на перагоне Даманава—Лясная і Гарадзея—Пагарэльцы (Нясьвіскі раён) на прамых участках, а таксама на крывых зь вялікім радыюсам[3]. 17 чэрвеня 2016 году ў Гомлі пад БКГ2 адкрылі электрыфікаваны ўчастак чыгункі АсіпавічыЖлобінГомель[4]. 11 ліпеня 2016 году начальнік Беларускай чыгункі Уладзімер Марозаў паведаміў, што кошт электрыфікацыі 193 км чыгункі склаў 172 млн даляраў ЗША, зь якіх 142 млн $ вылучыў Экспартна-імпартны банк Кітаю. У межах электрыфікаванага ўчастка пабудавалі 4 цягавыя станцыі, каля 100 км лініяў зьнешняга электразабясьпячэньня, 12 пастоў сэкцыяваньня і 3 аўтатранспартныя пункты, усталявалі звыш 9000 апораў кантактнай сеткі і звыш 1000 рыгеляў жорсткіх папярочак. У той дзень Беларуская чыгунка і Кітайская экспартна-імпартная кампанія электраабсталяваньня (КЭІКЭ) заключылі Мэмарандум аб далейшай супрацы, які прадугледжваў электрыфікацыю ўчасткаў «Каленкавічы—Жлобін» і «МаладэчнаГудагай», а таксама рамонт электравозаў БКГ2 цягам усяго тэрміну іх выкарыстаньня[5]. 9 сьнежня 2016 году заснавалі электравозарамонтнае ТАА «ДЭВЗ-КЭІКЭ ЧыгунТэхніка» завода-вытворцы БКГ2[6]. У 2017 годзе на замену электравозам 1982 году вызначылі паставіць яшчэ 16 БКГ2[1].

 
Пульт кіраваньня машыніста БКГ2 (2018 год)

4 жніўня 2017 году электравозы БКГ2 атрымалі пасьведчаньне адпаведнасьці тэхнічнаму рэглямэнту Мытнага зьвязу ЭАЭЗ. На той час Беларускай чыгунцы паставілі 6 такіх электравозаў, 2 зь якіх ужо выкарыстоўвалі ў грузаперавозках ад Берасьця да Воршы і ад Гомля да Маладэчна. Яшчэ 4 цягнікі БКГ2 знаходзілі ў дарозе пад Масквой[7]. 29 сьнежня 2020 году Беларуская чыгунка заключыла дамову з «КЭІКЭ» і «Датунскім электравозабудаўнічым заводам» на пастаўку 15 электравозаў БКГ2 да канца 2023 году коштам 64,3 млн эўра. На той час у Беларусі працавала 18 цягнікоў БКГ2 і электрыфікавалі чыгуначны ўчастак Маладэчна—Гудагай[8].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б Натальля Тарасюк, тэлеканал «Беларусь 1». Яшчэ адзін крок у стварэньні «Новага шаўковага шляху» // Белтэлерадыёкампанія, 17 сьнежня 2016 г. Праверана 3 студзеня 2021 г.
  2. ^ а б Беларуская чыгунка пачала прыёмачныя выпрабаваньні аднасэкцыйных грузавых электравозаў БКГ2 // Беларуская чыгунка, 14 красавіка 2016 г. Праверана 3 студзеня 2021 г.
  3. ^ Сёньня на Беларускай чыгунцы пачынаецца другі этап прыёмачных выпрабаваньняў па ўзьдзеяньні аднасэкцыйнага грузавога электравоза БКГ2 на шлях // Беларуская чыгунка, 26 красавіка 2016 г. Праверана 3 студзеня 2021 г.
  4. ^ Уладзімер Мацьвееў. Лукашэнка азнаёміцца з разьвіцьцём транспартнай інфраструктуры Беларусі, рэалізацыяй праектаў у Гомельскай вобласьці // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 чэрвеня 2016 г. Праверана 3 студзеня 2021 г.
  5. ^ Начальнік Беларускай чыгункі ўзнагародзіў галіновымі ўзнагародамі лепшых работнікаў БЧ і кітайскіх партнэраў з нагоды завяршэньня электрыфікацыі чыгуначнага ўчастка Гомель—Жлобін—Асіпавічы // Беларуская чыгунка, 11 ліпеня 2016 г. Праверана 3 студзеня 2021 г.
  6. ^ Сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з ТАА «Кітайская кампанія па экспарце і імпарце электраабсталяваньня» і ТАА «Датунскі электравозабудаўнічы завод» прайшла ва ўпраўленьні Беларускай чыгункі // Беларуская чыгунка, 9 сьнежня 2016 г. Праверана 3 студзеня 2021 г.
  7. ^ Відэанавіны Беларускай чыгункі, жнівень 2017 (выпуск 65) // Беларуская чыгунка, 4 жніўня 2017 г. Праверана 3 студзеня 2021 г.
  8. ^ Парк лякаматываў Беларускай чыгункі папоўніцца 15 сучаснымі кітайскімі электравозамі // Газэта «Зьвязда», 29 сьнежня 2020 г. Праверана 3 студзеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  БКГ2сховішча мультымэдыйных матэрыялаў