БКГ1

грузавы электравоз пераменнага току, які выпускае «Датунскі электравозны завод» для Беларускай чыгункі

БКГ1 (Беларуска-кітайскі грузавы 1)[1] — грузавы электравоз пераменнага току, які з 2012 году выпускае ТАА «Датунскі электравозны завод» (правінцыя Шаньсі, Кітай) для Беларускай чыгункі. Распрацаваны на аснове кітайскага электравоза 2007 году «Гармонія 2» (кіт. 和谐2), які ў сваю чаргу грунтаваўся на францускім электравозе 2003 году «Альстом Прыма 47000». Можа везьці грузы вагой да 9000 тонаў[2] і цягнуць да 90 вагонаў[3]. Лякаматыў каштуе $8,3 млн[4]. Разьлічаны на 40 гадоў службы[5].

БКГ1
2015 год
Прывадэлектрарухавік (9,6 мэгават)
Пэрыядз 2012 году
Хуткасьцьда 120 км/гадз
Сфэра прымяненьнягрузаперавозкі
Інфраструктурачыгунка
БКГ1 у Вікісховішчы

Уласьцівасьці

рэдагаваць

Поўная службовая вага: 200 тонаў.

Нагрузка ад рухальных восяў на рэйкі: 25 тонаў.

Даўжыня: 19,075 мэтру.

Шырыня: 3,231 мэтру.

Найбольшая вышыня: 3,944 мэтру.

Шырыня каляіны: 1,52 мэтру (расейская каляіна).

Цягавы электрарухавік: асынхронны з апорна-восевым падвешваньнем, магутнасьць 2 × 4,8 мэгават.

Напруга ў кантактнай сетцы: 25 кілявольт пры 50 гэрцах.

Мінуўшчына

рэдагаваць

27 красавіка 2010 году Беларуская чыгунка падпісала кантракт на закупку ў ТАА «Датунскі электравозны завод» (правінцыя Шаньсі, Кітай) 12 электравозаў за 700 млн юаняў ($93,6 млн)[6]. Пры канцы кастрычніка 2010 году Экспартна-імпартны банк Кітаю вылучыў праз ААТ «Беларусбанк» пазыку на набыцьцё электравозаў у памеры $84,8 млн[7]. У жніўні — лістападзе 2011 году завод вырабіў 12 замоўленых электравозаў. У лютым 2012 году Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт транспарту (Гомель) правёў выпрабаваньне электравозаў для засьведчаньня прыдатнасьці. 16 траўня 2012 году першыя 2 электравозы БГК1 прыбылі ў Баранавічы (Берасьцейская вобласьць, Беларусь)[2]. Да 16 траўня 2013 году 12 электравозаў задзейнічалі на электрыфікаваных участках Беларускай чыгункі Берасьце — Ворша і Маладэчна — Асіпавічы, якія перасякаліся ў Менску[6].

  1. ^ Натальля Тарасюк, тэлеканал «Беларусь 1». Яшчэ адзін крок у стварэнні «Новага шаўковага шляху» // Белтэлерадыёкампанія, 17 сьнежня 2016 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  2. ^ а б Коратка // Зьвязда : газэта. — 17 траўня 2012. — № 92 (27207). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Электравозы БКГ1 сэртыфікаваныя для міжнародных маршрутаў // Беларуская чыгунка, 19 сакавіка 2013 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  4. ^ Кастусь Шыталь. У Крулеўшчыну прыцягнулі кітайскі электравоз // Весткі.інфо, 21 ліпеня 2012 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  5. ^ Нэлі Астрэйка. Асіповіччына: будучыня за мадэрнізацыяй // Газэта «Асіповіцкі край», 1 траўня 2013 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  6. ^ а б Марына Носава. Чатыры кітайскія грузавыя электравозы прыбылі ў Беларусь // БелаПАН, 16 траўня 2013 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  7. ^ Урад прадастаўляе гарантыі Эксімбанку Кітая ў пагашэньні крэдытаў для БЧ // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 8 чэрвеня 2016 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  БКГ1сховішча мультымэдыйных матэрыялаў