Берасьцейскі гандбольны клюб імя Мяшкова

беларускі гандбольны клюб
(Перанакіравана з «БГК імя Мяшкова»)

Берасьце́йскі гандбо́льны клюб імя́ Мяшко́ва — беларускі гандбольны клюб зь Берасьця, 11-разовы чэмпіён і 11-разовы ўладальнік Кубка Беларусі. Удзельнічае ў нацыянальным чэмпіянаце і міжнародных СЭГА-лізе і Балтыйскай лізе.

БГК імя Мяшкова

Поўная назва Берасьцейскі гандбольны клюб імя Мяшкова
Заснаваны 9 красавіка 2002
Месцазнаходжаньне БерасьцеБеларусь
Арэна УСК «Вікторыя»
Зьмяшчальнасьць: 3740
Спартовы дырэктар Павал Башкін
Галоўны трэнэр Рауль Алёнса
Чэмпіянат Першая ліга
2018—2019 1
Форма
Клюбныя колеры          
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гульні праводзіць у залі ўнівэрсальнага спартовага комплексу «Вікторыя» зьмяшчальнасьцю 3740 пасадачных месцаў[1].

Мінуўшчына

рэдагаваць

Клюб створаны з ініцыятывы сыноў Анатоля Пятровіча Мяшкова[2], берасьцейскага гандбольнага трэнэра і энтузіяста, і атрымаў ягонае імя[3].

У дэбютным для сябе сэзоне беларускага чэмпіянату берасьцейскі клюб адразу склаў канкурэнцыю сталічным фаварытам «СКА» і «РЦАП-Аркатрон», фінішаваўшы на першым этапе на другім месцы з адставаньнем 1 пункт ад «Аркатрону» і стаўшы лідэрам у пяцёрцы мацнейшых на другім этапе. У фінале плэй-оф «БГК» саступіў «Аркатрону» толькі ў трэцім, дадатковым матчы[4]. У фінале Кубка Беларусі мацнейшым таксама апынуўся «Аркатрон». Капітан берасьцейскай каманды Ўладзімер Галушка быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату.

Па выніках сэзону клюб зьмяніў трэнэра і значна ўзмацніў склад украінскімі легіянэрамі і беларускімі гульцамі, якія вярнуліся з замежжа. У сэзоне 2003—2004 гадоў «БГК» перамог ва ўсіх гульнях, акрамя аднае, і стаў чэмпіёнам з 20-пунктавым адрывам ад другога месца, а таксама заваяваў кубак[5]. Найлепшым брамнікам чэмпіянату стаў Мікалай Гальмак, найлепшым абаронцам — Максім Няхайчык, найлепшым гульцом задняе лініі — Уладзімер Галушка. Як віцэ-чэмпіён клюб таксама выступаў у Кубку ЭГФ, дзе дайшоў да 1/8 фіналу.

У наступным сэзоне чэмпіянату «БГК імя Мяшкова» перамог ва ўсіх без выключэньня гульнях; як і ў папярэднім сэзоне, трэці этап не спатрэбіўся, паколькі адрыў ад другога месца склаў 14 пунктаў[6]. У Кубку Беларусі клюб таксама ня меў канкурэнтаў, перамогшы ва ўсіх трох гульнях. Мікалай Зянько[a] стаў найлепшым брамнікам чэмпіянату, Максім Няхайчык — абаронцам, Міхаіл Усачоў — гульцом задняе лініі. У гэтым сэзоне берасьцейскі клюб дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, дзе ў групавым этапе з адной перамогай фінішаваў на апошнім месцы пасьля расейскага клюбу «Чэхаўскія мядзьведзі», дацкага «Гудмэ» і славенскага «Гарэнье»[7].

У чэмпіянаце Беларусі 2005—2006 гадоў «БГК» ізноў стаў найлепшым, саступіўшы толькі ў адной гульні з 23, а ў Кубку Беларусі саступілі менскаму «СКА»[8]. Упершыню ў беларускім чэмпіянаце ўзяў удзел і фарм-клюб БГК, складзены пераважна зь берасьцейскіх выхаванцаў. У Лізе чэмпіёнаў БГК зноў перамог аднойчы і скончыў групавы раўнд на апошнім месцы пасьля нямецкага клюбу «Кіль», дацкага «Кольдынгу» і польскай «Віслы»[9].

XV чэмпіянат Беларусі прайшоў безь інтрыгі: берасьцейцы перамаглі ва ўсіх 28 матчах. Да таго ж фарм-клюб «ЦАР-БГК» заваяваў бронзавыя мэдалі. Абодва клюбы ўзялі ўдзел і ў фінальнай частцы розыгрышу Кубку Беларусі, дзе занялі адпаведна 1-е і 3-е месцы[10]. Гульцы фарм-клюбу Алег Рагозін і Канстанцін Курыленка сталі найлепшымі бамбардырамі чэмпіянату (233 і 181 мяч адпаведна). У студзені 2007 па стане здароўя расеец Анатоль Драчоў сышоў з пасады галоўнага трэнэра, і да кіраўніцтва камандай вярнуўся ранейшы трэнэр Уладзімер Саўко[11]. У групавым этапе Лігі чэмпіёнаў гэтым разам БГК саступіў ва ўсіх матчах гішпанскаму «Сьюдад Рэалу», вугорскаму «Пік Сэгеду» і швайцарскаму «Кадэтэн Шафгаўзэну»[12]. Дэбют у Балтыйскай лізе прынёс камандзе 2-е месца пасьля рыскага «АСК(sk)»[10].

Сэзон 2007—2008 клюб пачаў адразу з другога этапу і з новым трэнэрам, былым гульцом Юрыем Карпуком. Атрымаўшы ў 20 матчах 19 перамогаў, «БГК» стаў чэмпіёнам Беларусі 5-ы раз запар, а таксама чацьверты раз заваяваў Кубак[13]. У групе «H» Лігі чэмпіёнаў берасьцейцы з адной перамогай фінішавалі на апошнім месцы пасьля вугорскага клюбу «Пік Сэгеду», славенскага «Гарэнье» і басьнійскай «Босны»[14]. У Балтыйскай лізе берасьцейцы занялі першае месца на групавым этапе, а ў фінале саступілі эстонскай «Пылве».

 
БГК у матчы Лігі чэмпіёнаў (2014)

З наступнага году чэмпіянат Беларусі папоўніўся наваком — менскім «Дынама», які адразу ж стаў чэмпіёнам. БГК фінішаваў на другім месцы. У лютым на пасаду галоўнага трэнэра прыйшоў былы настаўнік расейскай «Зары Касьпію(ru)» Аляксей Пчалякоў[15]. Пад ягоным даводзтвам у фінале кубку берасьцейцы ўзялі рэванш над маладым супернікам, які ў наступных гадох стане іхным асноўным канкурэнтам на ўнутранай арэне[16]. Адным з найлепшых гульцоў чэмпіянату стаў левы паўсярэдні Канстанцін Курыленка. У гэтым сэзоне «БГК» ня здолеў прабіцца ў групавы этап ЛЧ, двойчы згуляўшы ўнічыю зь летувіскім «Гранітасам» ды саступіўшы па колькасьці закінутых мячоў у гасьцёх[17]. Пасьля гэтага берасьцейцы трапілі ў Кубак ЭГФ, дзе ў 1/16 фіналу саступілі па суме двух матчаў астраханскай «Зары Касьпію»[18]. У Балтыйскай лізе групавы этап берасьцейцы скончылі на другім месцы, але ў паўфінале саступілі эстонскім «Чокеліт Бойз(et)» і ў выніку занялі 3-е месца[16].

Першы этап чэмпіянату 2009—2010 гадоў «БГК» скончыў на першым месцы з адной паразай з 16 гульняў, але на другім двойчы саступіў «дынамаўцам» і заваяваў срэбныя мэдалі[19]. У фінале кубку па суме двух матчаў БГК таксама саступіў менскаму клюбу[20]. У гэтым сэзоне клюб дэбютаваў у эўрапейскім Кубку кубкаў, дзе ў першым раўндзе прайграў дацкаму «Хольстэбро(da)»[21].

Сэзон 2010—2011 гадоў берасьцейцы пачалі з новым трэнэрам летувісам Гінтарасам Савукінасам[22]. У групавым турніры «БГК» фінішаваў другім, аднак супэрфінальная сэрыя не праводзілася, паколькі разрыў ад «Дынама» склаў 8 пунктаў пры рэглямэнтаваных трох. У фінальнай стадыі розыгрышу Кубку Беларусі («фінал чатырох») «БГК» абыграў менскае «Дынама», а пасьля бязь цяжкасьцяў разабраўся з магілёўскім «Машэкам»[23]. Найлепшымі гульцамі чэмпіянату былі прызнаныя Віталь Чарапенька (брамнік), Раман Колесьнеў (левы скрайні), Юры Грамыка (лінейны). У другім раўндзе Кубку ЭГФ «Мяшкоў» саступіў македонскаму «Мэталюргу»[24].

У чэмпіянаце Беларусі 2011—2012 гадоў берасьцейцы чацьверты раз запар сталі другімі, а ў «фінале чатырох» Кубку зноў абыгралі «Дынама», ды саступілі «армейцам»[25]. Эўрапейскі сэзон стаў адным з самых пасьпяховых у гісторыі клюбу: у апошнім розыгрышы Кубка ўладальнікаў кубкаў[b] «БГК» дайшоў да ¼ фіналу[26], дзе саступіў гішпанскаму «Арагону»[27].

У сэзоне 2012—2013 гадоў упершыню ў гісторыю клюбу «БГК» апусьціўся ў выніковай табліцы чэмпіянату ніжэй за 2-е месца, заваяваўшы бронзавыя мэдалі. Цягам сэзону ў клюбе зьявіўся новы трэнэр — Міглюс Астраўскас, але ў сярэдзіне сакавіка ён быў адстаўлены[28]. У фінале кубку берасьцейцы саступілі адзін мяч менскаму «Дынама»[29]. У Кубку ЭГФ клюб прайшоў два раўнды і на апошняй перадгрупавой стадыі саступіў нямецкаму «Фрыш Аўф Гэпінгэну»[30]. У дэбютным сэзоне СЭГА-лігі «БГК» стаў пераможцам рэгулярнага чэмпіянату, а ў фінале чатырох заняў чацьвертае месца[29].

У сэзоне 2013—2014 гадоў «БГК імя Мяшкова», ачолены новым трэнэрам Жэлька Бабічам[28], пасьля пяцігадовага перапынку вярнуў сабе тытул чэмпіёна Беларусі. Здарылася гэта пасьля расфармаваньня з-за фінансавых цяжкасьцяў наймацнейшага беларускага клюбу «Дынама Менск», які і ў гэтым сэзоне лідзіраваў на першым этапе са 100%-ым вынікам[31]. Узмацніўшыся ягонымі былымі гульцамі Дзянісам Рутэнкам, Максімам Бабічавым і Дзьмітрыем Нікуленкавым, а таксама яшчэ адным лідэрам беларускай зборнай Сяргеем Шыловічам, берасьцейскі клюб, стаўшыся базавым клюбам зборнай[32], на другім этапе саступіў толькі ў адным матчы і ў фінальнай сэрыі адолеў «СКА»[33]. Берасьцейцы перамаглі і ў кубку Беларусі[34]. У Кубку ЭГФ клюб дайшоў да 3-га кваліфікацыйнага раўнду і саступіў там бэрлінскай «Фюксэ»[35], будучай бронзавай прызэрцы. Клюб таксама стаў срэбным прызэрам СЭГА-лігі[36].

У сэзоне 2014—2015 гадоў «БГК імя Мяшкова» ў восьмы раз здабыў кубак Беларусі, а ў фінальнай сэрыі чэмпіянату да дзьвюх перамог адолеў у трох матчах менскі «СКА». Трэцяя фінальная гульня стала для трэнэра Жэлька Бабіча 100-й у складзе берасьцейцаў[37], але пасьля гэтага чэмпіянату яго на пасадзе замяніў украінец Сяргей Бябешка. Найлепшым лінейным чэмпіянату стаў Максім Бабічаў, найлепшым правым паўсярэднім — Сяргей Шыловіч. У Лізе чэмпіёнаў БГК прабіўся праз кваліфікацыю ў групавы турнір, выступ у якім стаў найбольш пасьпяховым у гісторыі клюбу[37]: пятае месца з шасьцю пунктамі пасьля «Кілю», «ПСЖ», «Краацыі» і «Лягроньнё». Берасьцейцы зноў сталі срэбнымі прызэрамі СЭГА-лігі, саступіўшы дэбютанту турніру — вугорскаму «Вэспрэму».

У сэзоне 2015—2016 гадоў «БГК імя Мяшкова» пад кіраўніцтвам новага трэнэра Сяргея Бябешкі заваяваў дзявяты Кубак Беларусі і ў фінале чатырох — восьмы чэмпіёнскі тытул[38]. Найлепшым правым паўсярэднім чэмпіянату стаў Сяргей Шыловіч, найлепшым правым скрайнім — Максім Баранаў[39]. У Лізе чэмпіёнаў БГК пачынаў з групавога этапу, які скончыў на першым месцы[40], абышоўшы «Лягроньнё», «Порту», «Чэхаўскіх мядзьведзяў», «Ваяводзіну» і «Татран»[39], а пасьля абыграў у стыкавых матчах за выхад у 1/8 фіналу дацкі «Ск’ерн»[41]. Упершыню апынуўшыся сярод 16 наймацнейшых камандаў кантынэнту, берасьцейскі клюб саступіў будучаму чэмпіёну — польскім «Кельцам». У фінале чатырох СЭГА-лігі БГК яшчэ ў паўфінале сустрэўся з наймацнейшай камандай турніру «Вэспрэмам» і вёў на працягу ўсяго матчу, аднак саступіў у сэрыі пэнальці[42]; у матчы за 3-е месца саступіў адзін мяч харвацкаму «Загрэбу»[43].

Праз год БГК стаў дзесяціразовым уладальнікам Кубка Беларусі[44] і дзевяціразовым чэмпіёнам[45]. Адразу пяць гульцоў берасьцейскага клюбу: Іван Пэшыч, Андрэй Юрынок, Растка Стойкавіч, Дзяніс Рутэнка і Сяргей Шыловіч — увайшлі ў сымбалічную зборную чэмпіянату[44]. У Лізе чэмпіёнаў БГК выйшаў у плэй-оф зь 5 месца ў групе[46], аднак саступіў нямецкаму «Фленсбург-Гандэвіту». Фінал чатырох СЭГА-лігі, куды беларусы трапілі з 3-га месца табліцы[47], праходзіў у Берасьці[48]. БГК ізноў у паўфінале саступіў «Вэспрэму» ў сэрыі пэнальці і ўпершыню заваяваў бронзавыя мэдалі спаборніцтва ў матчы з тым жа «Загрэбам».

У сэзоне 2017—2018 гадоў «БГК імя Мяшкова» у дзясяты раз выйграў залатыя мэдалі чэмпіянату і Фінал чатырох Кубка Беларусі[49]. У Лігу чэмпіёнаў выйшаў у плэй-оф з 6-га месца ў групе, у СЭГА-лізе дайшоў да Фіналу чатырох.

У сэзоне 2018—2019 гадоў «БГК імя Мяшкова» у адзінаццаты раз выйграў залатыя мэдалі чэмпіянату[50]. Чацьверты раз запар выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў і заваяваў бронзавыя мэдалі СЭГА-лігі.

Дасягненьні

рэдагаваць

Нацыянальныя

рэдагаваць

Міжнародныя

рэдагаваць
  • СЭГА-Ліга:
    • віцэ-чэмпіёны: 2014, 2015
    • бронзавыя прызэры: 2017, 2019

Паводле стану на 14 верасьня 2024 году

Брамнікі
Левыя скрайнія
Правыя скрайнія
Лінейныя
Левыя гульнёвыя
Паўсярэднія
Правыя гульнёвыя
  1. ^ ранейшае прозьвішча — Гальмак
  2. ^ У наступным годзе турнір быў аб’яднаны з Кубкам ЭГФ.
  1. ^ Арена (рас.) Клуб. БГК імя Мяшкова. Праверана 8 верасьня 2014 г.
  2. ^ БГК им. А.П. Мешкова (рас.) Команда. БГК імя Мяшкова. Праверана 8 верасьня 2014 г.
  3. ^ История (рас.). БГК імя Мяшкова. Праверана 6 верасьня 2013 г.
  4. ^ 2002—2003 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 8 верасьня 2014 г.
  5. ^ 2003—2004 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 8 верасьня 2014 г.
  6. ^ 2004—2005 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 8 верасьня 2014 г.
  7. ^ EHF Champions League 2004/05. Group matches (анг.) Velux EHF Champions League. EHFПраверана 8 верасьня 2014 г.
  8. ^ 2005—2006 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 8 верасьня 2014 г.
  9. ^ EHF Champions League 2005/06. Group matches (анг.) Velux EHF Champions League. EHFПраверана 8 верасьня 2014 г.
  10. ^ а б 2006—2007 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 20 студзеня 2018 г. Архіўная копія ад 8 чэрвеня 2018 г.
  11. ^ Гандбол. Владимир Савко вновь главный тренер БГК им. Мешкова (рас.). Прессбол (8 лютага 2007). Праверана 20 студзеня 2018 г.
  12. ^ EHF Champions League 2006/07. Group matches (анг.) Velux EHF Champions League. EHFПраверана 8 верасьня 2014 г.
  13. ^ 2007—2008 (рас.) История. БГК імя Мяшкова (2 красавіка 2015). Праверана 20 студзеня 2018 г. Архіўная копія ад 11 чэрвеня 2017 г.
  14. ^ EHF Champions League 2007/08. Group matches (анг.) Velux EHF Champions League. EHFПраверана 8 верасьня 2014 г.
  15. ^ Гандбол. Алексей Пчеляков стал новым главным тренером БГК имени Мешкова (рас.). Прессбол (7 лютага 2009). Праверана 20 студзеня 2018 г.
  16. ^ а б 2008—2009 (рас.) История. БГК імя Мяшкова (2 красавіка 2015). Праверана 20 студзеня 2018 г. Архіўная копія ад 11 чэрвеня 2017 г.
  17. ^ EHF Champions League 2007/08. Qualification round 1 (анг.) Velux EHF Champions League. EHFПраверана 8 верасьня 2014 г.
  18. ^ 2008/09 Men’s EHF Cup. Round 3 (анг.). EHFПраверана 8 верасьня 2014 г.
  19. ^ Пчеляков Алексей Викторович (рас.) Руководство клуба. Гандбольный клуб «Заря Каспия». Архіўная копія ад 8 чэрвеня 2017 г.
  20. ^ 2009—2010 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 8 верасьня 2014 г.
  21. ^ 2009/10 Men’s Cup Winners’ Cup. Round 3 (анг.). EHFПраверана 8 верасьня 2014 г.
  22. ^ Ляўчук, Алесь (9 жніўня 2010) Гандбол. Пчеляков ушел на победной волне (рас.) Спортивный Брест Праверана 20 студзеня 2018 г.
  23. ^ 2010—2011 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 8 верасьня 2014 г.
  24. ^ 2010/11 Men’s EHF Cup. Round 2 (анг.). EHFПраверана 8 верасьня 2014 г.
  25. ^ 2011—2012 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 8 верасьня 2014 г.
  26. ^ EHF European Cup 2011/12 — Legs Overview (анг.) European Cup. EHFПраверана 8 верасьня 2014 г.
  27. ^ EHF European Cup 2011/12 — HC Meshkov Brest — Caja3 BM. Aragon (анг.) European Cup. EHFПраверана 8 верасьня 2014 г.
  28. ^ а б Со следующего сезона БГК возглавит хорват Желько Бабич (рас.) Спорт. Naviny.by (24 красавіка 2013). Праверана 20 студзеня 2018 г.
  29. ^ а б 2011—2012 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 8 верасьня 2014 г.
  30. ^ 2012/13 Men’s EHF Cup. Round 3 (анг.). EHFПраверана 8 верасьня 2014 г.
  31. ^ Беларускі гандбол карэктуецца пасьля сыходу менскага «Дынама». Беларускі партызан (28 лютага 2014). Праверана 8 верасьня 2014 г.
  32. ^ 17 мгновений сезона (рас.) Новости клуба. БГК імя Мяшкова (20 чэрвеня 2014). Праверана 8 верасьня 2014 г.
  33. ^ Сезон в цифрах. Часть 3. Чемпионат Беларуси (рас.) Новости клуба. БГК імя Мяшкова (12 чэрвеня 2014). Праверана 8 верасьня 2014 г.
  34. ^ И кубок — наш! (рас.) Турниры — Кубок РБ. БГК імя Мяшкова (29 траўня 2014). Праверана 8 верасьня 2014 г.
  35. ^ EHF European Cup 2013/14 — Rounds — Qualification Round 3 (анг.) European Cup. EHFПраверана 8 верасьня 2014 г.
  36. ^ Сезон в цифрах. Часть 2: SEHA-лига (рас.) Новости клуба. БГК імя Мяшкова (10 чэрвеня 2014). Праверана 8 верасьня 2014 г.
  37. ^ а б 2014—2015 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 7 верасьня 2015 г.
  38. ^ Восьмикратные!!! (рас.) Новости клуба. БГК імя Мяшкова (22 траўня 2016). Праверана 20 студзеня 2018 г.
  39. ^ а б 2015—2016 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 20 студзеня 2018 г. Архіўная копія ад 9 ліпеня 2017 г.
  40. ^ Браво, Команда! (рас.) Новости клуба. БГК імя Мяшкова (5 сьнежня 2015). Праверана 7 ліпеня 2016 г.
  41. ^ БГК обыграл СКЬЕРН и вышел в 1/8 финала Лиги чемпионов! (рас.) Новости клуба. БГК імя Мяшкова (5 сакавіка 2016). Праверана 7 ліпеня 2016 г.
  42. ^ Не проиграли. Но финал без нас… (рас.) Новости клуба. БГК імя Мяшкова (1 красавіка 2016). Праверана 7 ліпеня 2016 г.
  43. ^ БГК — ЗАГРЕБ: 23:24 (14:13) (рас.) Новости клуба. БГК імя Мяшкова (3 красавіка 2016). Праверана 7 ліпеня 2016 г.
  44. ^ а б 2016—2017 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 20 студзеня 2018 г. Архіўная копія ад 19 ліпеня 2017 г.
  45. ^ Девятикратные! (рас.) // БГК імя Мяшкова, 28 траўня 2017 г. Праверана 20 студзеня 2018 г.
  46. ^ БГК имени А.П. Мешкова – в плей-офф Лиги чемпионов! (рас.) // БГК імя Мяшкова, 19 лютага 2017 г. Праверана 20 студзеня 2018 г.
  47. ^ ЗАГРЕБ-БГК: 25:31 (14:17). Мешковцы - в Финале четырех SEHA-Газпром-Лиги! (рас.) // БГК імя Мяшкова, 16 сакавіка 2017 г. Праверана 20 студзеня 2018 г.
  48. ^ Финал четырёх SEHA-Газпром-Лиги — в Бресте! (рас.) // БГК імя Мяшкова, 20 сакавіка 2017 г. Праверана 20 студзеня 2018 г.
  49. ^ 2017—2018 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 4 верасьня 2019 г.
  50. ^ 2018—2019 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 4 верасьня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць