Фленсбург-Гандэвіт

Нямецкі гандбольны клюб

«Фле́нсбург-Гандэві́т» (па-нямецку: SG Flensburg-Handewitt) — гандбольны клюб з Фленсбургу (Нямеччына), заснаваны ў 1990 року. Выступае ў нямецкай Бундэсьлізе.

Фленсбург-Гандэвіт

Поўная назва Spielgemeinschaft Flensburg-Handewitt
Кароткая назва SG Flensburg-Handewitt
Заснаваны 1990
Арэна Фленс-арэна
Зьмяшчальнасьць: 6300
Прэзыдэнт Гольгер Гляндорф
Галоўны трэнэр Нікалей Крыкаў
Чэмпіянат Бундэсьліга
2022—2023 4 месца
Форма
Клюбныя колеры               
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мінуўшчына рэдагаваць

Клюб утвораны ў 1990 року шляхам аб’яднаньня клюбу другой бундэсьлігі «Гандэвітэр» (ням. Handewitter SV) і трэцяй бундэсьлігі «Фленсбург» (ням. TSB Flensburg)[1]. У наступным жа сэзоне аб’яднаная каманда выйшла ў найвышэйшы дывізіён і дасягнула фіналу кубку Нямеччыны, дзе толькі па сэрыі пэнальці саступіла чэмпіёну ТУСЕМ Эсэн.

У першым сэзоне клюб уратаваўся ад вылету назад толькі дзякуючы банкруцтву «Мільбэртсгофэну» (ням. TSV Milbertshofen). Аднак пасьля таго, як у міжсэзоньне ў «Фленсбург» вярнуўся брамнік Ян Гольпэрт(de), клюб ніколі болей не апускаўся ў бундэсьлізе ніжэй за 4-е месца[1].

Дасягненьні рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Jan Kirschner. The History of Handball in the Flensburg Region (анг.) The Club. SG Flensburg-Handewitt. Праверана 10 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць