Скрайні (гандбол)
пазыцыя ў гандболе
Скра́йні ці фля́нгавы — у гандболе пазыцыя гульца, які знаходзіцца на краі пляцоўкі. У кожнай камандзе па два такія гульцы — левы і правы скрайнія. Найчасьцей яны выконваюць кідкі па браме з вострага куту, хоць могуць таксама аббягаць гульнёвых. Таксама часьцей за ўсё менавіта скрайнія ўводзяць мяч з аўту. На гэтай пазыцыі выступаюць, як правіла, найніжэйшыя й найхутчэйшыя гульцы каманды, бо менавіта яны першыя бягуць у контратаку.