СКА Менск
СКА — беларускі мужчынскі гандбольны клюб зь Менску, заснаваны ў 1975 року. Найбольш пасьпяховы гандбольны клюб Беларусі, у 1980-я — адзін з наймацнейшых клюбаў СССР і Эўропы, трохразовы ўладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, двухразовы ўладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў, 10-разовы чэмпіён Беларусі. Ад моманту заснаваньня на працягу 40 гадоў клюб трэніраваў Спартак Мірановіч[2].
СКА Менск | ||
Поўная назва | Гандбольны клюб СКА Менск | |
---|---|---|
Заснаваны | 1975 | |
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь | |
Арэна | Палац спорту «Ўручча» Зьмяшчальнасьць: 3000 | |
Старшыня | Андрэй Крайноў | |
Галоўны трэнэр | Ігар Папруга[1] | |
Чэмпіянат | Чэмпіянат Беларусі | |
2018—2019 | 2 месца | |
Форма | ||
Клюбныя колеры | ||
| ||
Спасылкі | ||
Афіцыйная бачына |
МінуўшчынаРэдагаваць
Клюб быў створаны ў 1975 року на базе менскага «Палітэхніку» пры 7 Спартовым клюбе арміі Беларускае вайсковае акругі. Старэйшым трэнэрам каманды стаў Спартак Мірановіч.
За савецкім часам СКА тройчы заваёўваў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990), двойчы станавіўся пераможцам Кубка ўладальнікаў кубкаў эўрапейскіх краінаў (1983, 1988), аднойчы — Супэркубка (1989), шэсьць разоў станавіўся чэмпіёнам СССР, тройчы заваёўваў Кубак СССР.
У беларускім чэмпіянаце СКА быў бязьзьменным чэмпіёнам з 1993 да 2003, яшчэ 7 разоў заваёўваў срэбныя і тройчы — бронзавыя мэдалі.
З 1993 року клюб стала ўдзельнічае ў розыгрышы Балтыйскае лігі, дзе зьяўляецца 12-разовым чэмпіёнам.
З 1997 року СКА Менск пяць разоў браў удзел у чэмпіянаце сьвету пад эгідай Міжнароднае рады вайсковага спорту, двойчы станавіўся чэмпіёнам (1999, 2002) і аднойчы срэбным прызэрам (1998) спаборніцтваў.
ДасягненьніРэдагаваць
НацыянальныяРэдагаваць
- Чэмпіянат Беларусі:
- × 10 — 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002.
- × 11 — 2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018.
- × 3 — 2009, 2011, 2012.
- Чэмпіянат СССР:
- × 6 — 1981, 1984, 1985, 1986, 1988, 1989.
- × 5 — 1982, 1983, 1987, 1990, 1992.
- — 1991.
- Кубак СССР × 3 — 1980, 1981, 1982.
МіжнародныяРэдагаваць
- Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў × 3 — 1987, 1989, 1990
- Кубак уладальнікаў кубкаў × 2 — 1983, 1988
- Супэркубак × 1 — 1989
- Кубак выкліку × 1 — 2013
- Фіналіст Кубка ЭГФ — 1992
СкладРэдагаваць
- Актуальны на ліпень 2019 году[1]
№ | Амплюа | Гулец | Дата нараджэньня | Рост |
---|---|---|---|---|
2 | ЛП | Дзьмітры Хмялькоў | 22 жніўня 1998 | 198 см |
3 | Г | Ягор Зяленка | 7 лютага 1998 | 188 см |
5 | ПП | Арцём Рабушка | 28 сакавіка 1998 | 195 см |
6 | Лін | Глеб Лявухін | 18 жніўня 1998 | 194 см |
7 | Г | Юліян Гірык | 8 ліпеня 1998 | 194 см |
8 | Г | Артур Рудзь | 10 верасьня 1998 | 194 см |
12 | Бр | Іван Мароз | 5 кастырчніка 1992 | 197 см |
13 | ПК | Мікалай Алёхін | 9 красавіка 1998 | 190 см |
15 | ПК | Аляксандар Сотнік | 4 сакавіка 1998 | 194 см |
17 | Г | Дзьмітры Нікуленкаў | 12 ліпеня 1984 | 187 см |
22 | ЛП | Дзьмітры Камышык | 1 траўня 1990 | 200 см |
23 | Бр | Аляксей Кішоў | 23 верасьня 1986 | 193 см |
27 | ЛК | Уладзіслаў Крывенка | 21 красавіка 1999 | 186 см |
30 | ПК | Дзяніс Рутэнка | 14 лютага 1986 | 186 см |
33 | Лін | Аляксей Ушал | 15 сакавіка 1990 | 200 см |
34 | ПП | Багдан Чаркашчанка | 10 верасьня 1996 | 202 см |
73 | Бр | Станіслаў Юрча | 15 лістапада 1999 | 199 см |
74 | ЛП | Вячаслаў Бохан | 7 красавіка 1996 | 206 см |
76 | Бр | Кірыл Мукасей | 3 чэрвеня 1999 | 191 см |
80 | ЛК | Іван Броўка | 20 красавіка 1980 | 180 см |
88 | ПП | Сяргей Шыловіч | 16 траўня 1986 | 198 см |
Вядомыя гандбалістыРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Игроки и тренеры(рас.). Гандбольный клуб СКА-Минск. Праверана 9 верасьня 2016 г.
- ^ Гандбол. Игорь Папруга возглавит тренерский штаб СКА, Спартак Миронович займет пост тренера по научно-методической работе(рас.) Лента новостей. Прессбол (7 ліпеня 2016). Праверана 29 ліпеня 2016 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйная бачына(рас.)
- Профіль(рас.) на бачыне Беларускае фэдэрацыі гандболу