Максім Бабічаў

беларускі гандбаліст

Максі́м Ба́бічаў (нар. 7 сакавіка 1986 году, Менск, БССР, СССР) — беларускі гандбольны лінейны, колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Цяпер працуе трэнэрам. Майстар спорту Беларусі міжнароднае клясы.

Максім Бабічаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 сакавіка 1986(1986-03-07) (38 гадоў)
Рост 200 см
Вага 100 кг
Клюбы
Гады Клюб
2002—2008 Аркатрон Менск[d]
2008—2014 Дынама Менск
2014—2017 БГК імя Мяшкова
2017—2021 Матор Запарожжа[d]

Кар’ера

рэдагаваць

Гульнявая кар’ера Максіма Бабічава пачалася ў менскім «Аркатроне». З 2008 року ён выступаў за навастворанае менскае «Дынама». Пасьля роспуску клюбу перайшоў у БГК імя Мяшкова[1]. Улетку 2017 року перайшоў ва ўкраінскі «Матор». Скончыў кар’еру ў 2021 годзе, а пасьля далучыўся да штабу жаночай зборнай Беларусі[2].

Міжнародная

рэдагаваць

У складзе беларускай зборнай гуляў на чэмпіянатах сьвету 2013[3], ЧС-2015, чэмпіянатах Эўропы ЧЭ-2008, ЧЭ-2014[4] і ЧЭ-2016.

Узнагароды

рэдагаваць
  • Чэмпіён Беларусі: 2003, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2003, 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
  • Срэбны (2014, 2015) і бронзавы (2017) прызэр SEHA-лігі
  • Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2017

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць