Антон Неканда-Трэпка
Антон Неканда-Трэпка (11 лютага 1877, Менск — 12 лютага 1942) — беларускі палітычны і грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, пэдагог, публіцыст.
Антон Неканда-Трэпка лац. Anton Niekanda-Trepka | |
Дата нараджэньня | 11 лютага 1877 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 лютага 1942 (65 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускае навуковае таварыства, Таварыства беларускай школы і Часовы беларускі нацыянальны камітэт |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 11 лютага 1877 у Менску. Маці Антона Антаніна была роднай сястрой паэта Янкі Лучыны[1]. У 1903 годзе скончыў Менскую гімназію і Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны тэхналягічны інстытут. Наведваў электратэхнічныя курсы ў горадзе Льеж, Бэльгія. У 1904 падчас вучобы ў Пецярбургу ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім руху. Адзін са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Працаваў інжынэрам-электрыкам у Варшаве, Пецярбургу, Маскве. З восені 1918 жыў у Менску, дзе працаваў выкладчыкам у польскай гімназіі і Менскім настаўніцкім інстытуце. Быў адным з іныцыятараў стварэньня ЦК Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
17 сакавіка 1919 арыштаваны ВЧК як «польскі агент», высланы ў Смаленск. Пасьля вызваленьня ў лістападзе 1919 увайшоў у прэзыдыюм Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. З 1 сакавіка 1920 зьяўляўся намесьнікам дырэктара Менскага беларускага пэдагагічнага інстытуту.
У 1920 пераехаў у Вільню. Зь лета 1920 выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі (у 1922—1923 і 1928—30 яе дырэктар). Адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы (у 1921—24 адказны сакратар).
У міжваенны пэрыяд працаваў у Беларускім навуковым таварыстве, Беларускім выдавецкім таварыстве, Беларускім музэі імя І. Луцкевіча ў Вільні, супрацоўнічаў з газэтай «Наперад». Выдаў падручнікі па фізыцы і матэматыцы для сярэдніх школ.
У кастрычніку 1939 арыштаваны органамі НКУС СССР, сасланы на 10 гадоў у Сыбір. У 1942 накіроўваўся ў войска генэрала Андэрса, памёр у дарозе.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Фізыка. Курс VI клясы гімназіі. Механіка. Цяплыня. Вільня, 1922.
- Фізыка: Акустыка і оптыка. Ч. 2. Вільня, 1924.
- Аналітычная геамэтрыя. Вільня, 1927.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Глагоўская Л. Пра Янку Лучыну пры нагодзе аднаго здымка // Ніва. — 2001. — В. 2379. — № 50.