Антон Неканда-Трэпка

(Перанакіравана з «А. Неканда-Трэпка»)

Антон Неканда-Трэпка (11 лютага 1877, Менск — 12 лютага 1942) — беларускі палітычны і грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, пэдагог, публіцыст.

Антон Неканда-Трэпка

лац. Anton Niekanda-Trepka
Дата нараджэньня 11 лютага 1877(1877-02-11)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 лютага 1942(1942-02-12) (65 гадоў)
Месца вучобы
Занятак палітык
Месца працы
Сябра ў Беларускае навуковае таварыства (1918), Таварыства беларускай школы і Часовы беларускі нацыянальны камітэт

Біяграфія

рэдагаваць
 
Янка Лучына ў атачэньні сваякоў на ганку маёнтку Зацярэва (парафія Сьвержань Менскага павету), які арандавалі Неслухоўскія. Праўдападобна, 1895 год. Першы справа сядзіць Антон Неканда-Трэпка[1].

Нарадзіўся 11 лютага 1877 у Менску. Маці Антона Антаніна была роднай сястрой паэта Янкі Лучыны[1]. У 1903 годзе скончыў Менскую гімназію і Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны тэхналягічны інстытут. Наведваў электратэхнічныя курсы ў горадзе Льеж, Бэльгія. У 1904 падчас вучобы ў Пецярбургу ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім руху. Адзін са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Працаваў інжынэрам-электрыкам у Варшаве, Пецярбургу, Маскве. З восені 1918 жыў у Менску, дзе працаваў выкладчыкам у польскай гімназіі і Менскім настаўніцкім інстытуце. Быў адным з іныцыятараў стварэньня ЦК Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.

17 сакавіка 1919 арыштаваны ВЧК як «польскі агент», высланы ў Смаленск. Пасьля вызваленьня ў лістападзе 1919 увайшоў у прэзыдыюм Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. З 1 сакавіка 1920 зьяўляўся намесьнікам дырэктара Менскага беларускага пэдагагічнага інстытуту.

 
Антон Неканда-Трэпка зь яго жонкай Юліяй

У 1920 пераехаў у Вільню. Зь лета 1920 выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі (у 1922—1923 і 1928—30 яе дырэктар). Адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы (у 1921—24 адказны сакратар).

У міжваенны пэрыяд працаваў у Беларускім навуковым таварыстве, Беларускім выдавецкім таварыстве, Беларускім музэі імя І. Луцкевіча ў Вільні, супрацоўнічаў з газэтай «Наперад». Выдаў падручнікі па фізыцы і матэматыцы для сярэдніх школ.

У кастрычніку 1939 арыштаваны органамі НКУС СССР, сасланы на 10 гадоў у Сыбір. У 1942 накіроўваўся ў войска генэрала Андэрса, памёр у дарозе.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  1. ^ а б Глагоўская Л. Пра Янку Лучыну пры нагодзе аднаго здымка // Ніва. — 2001. — В. 2379. — № 50.