Беларуская рада даверу

Беларуская рада даверу — дарадчы орган з прадстаўнікоў беларускай грамадзкасьці пры генэральным камісары Беларусі на акупаванай тэрыторыі ў чэрвені — сьнежні 1943 г.

Створана 27 чэрвеня 1943 г. ў м. Менску па ініцыятыве генэральнага камісара Беларусі В. Кубэ з асобаў, што супрацоўнічалі з нацыстамі. У яе склад увайшлі В. Іваноўскі (старшыня), Ю. Сабалеўскі (намесьнік старшыні), К. Гуло, С. Цытовіч, У. Козел, В. Трахімовіч, Ц. Горгенгаймер, І. Душэўскі, Булат, І. Галяк, Н. Абрамава, М. Ганько, К. Рабушка, А. Калубовіч.

Беларуская рада даверу мела на мэце збор і апрацоўку прапаноў і пажаданьняў акупацыйным уладам, удзел з дарадчым голасам у пасяджэньнях генэральнага камісарыяту «Беларусь».

У сьнежні 1943 г. Беларуская рада даверу была ператворана ў Беларускую цэнтральную раду.