Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Ашмяны)

(Перанакіравана з «Ашмянскі кляштар францішканаў»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Ашмяны
Каардынаты 54°25′33.25″ пн. ш. 25°57′22.80″ у. д. / 54.4259028° пн. ш. 25.9563333° у. д. / 54.4259028; 25.9563333Каардынаты: 54°25′33.25″ пн. ш. 25°57′22.80″ у. д. / 54.4259028° пн. ш. 25.9563333° у. д. / 54.4259028; 25.9563333
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня XV ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў у Ашмянах. Знаходзіцца ў прадмесьці Францішканах, на вуліцы Францішканскай. Дзеяў да 1845 году. Твор архітэктуры готыкі і клясыцызму.

Комплекс Ашмянскага францішканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі кляштарны корпус. З савецкіх часоў касьцёл знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Кляштар, 1848 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы магчымы пісьмовы ўпамін пра касьцёл у Ашмянах датуецца 1407 годам, калі Войцех Манівід запісаў яму падданых у вёсцы Мірклішках. У адпаведнай лацінскай дароўнай грамаце ўжываецца «народны» выраз «паўустаўнае» (vulgariter dictam pol ustavy)[1] — гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы і выразы[2].

У 1497 годзе Юры Яновіч фундаваў у месьце францішканскі кляштар. У 1505 годзе вялікі князь Аляксандар выдаў дадатковы фундуш кляштару.

Мураваны касьцёл збудавалі на мяжы XV і XVI стагодзьдзяў[3]. Паводле інвэнтару 1585 году, у касьцёле захоўваўся антыфанар на пэргамэнце. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1659 годзе драўляныя будынкі кляштару зруйнавалі[4], але неўзабаве іх аднавілі, а касьцёл рэканструявалі і патынкавалі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Касьцёл. У. Загорскі, 1900 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ашмяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Будынак касьцёла пацярпеў за часамі вайны 1812 году. У 1822 годзе яго аднавілі ў стылі клясыцызму.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1845 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Неўзабаве кляштарныя будынкі зьнішчылі, а касьцёл перарабілі пад склад.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам, якія аднавілі помнік. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады адабралі будынак. Неўзабаве яго давялі да занядбанага стану.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка з 3-граннай апсыдай.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 175.
  2. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
  3. ^ Кушнярэвіч А., Брыль А. Готыка ў Ашмянах // Беларускі гістарычны часопіс. №10, 2010. С. 24―25.
  4. ^ Ярашэвіч А. Ашмянскі кляштар францысканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 47.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць