Галёнка — ніжняя частка задняй канечнасьці ў земнаводных і наземных пазваночных, паміж сьцягном і ступнёй.

У кулінарыі найбольшае значэньне мае свіная галёнка, асабліва папулярная ў нямецкай кухні, а таксама ў чэшскай, польскай, беларускай і іншых. Галёнку вэндзяць, соляць, тушаць, запякаюць, фаршыруюць (варачы ў піве з гваздзікамі). Вараная (з гароднінай і карэньнем) галёнка, з гарнірам з тушанай капусты або гарохавым пюрэ лічыцца выдатнай закускай да халоднага піва або гарэлкі. З галёнкі таксама вырабляюць квашаніну, сальцісон і іншыя складаныя мясныя вырабы, вараць гарохавы і фасолевы супы і г.д.

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Галёнкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў