Астрошыцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Астро́шыцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Астрошыцы.

Астрошыцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Астрошыцы
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1730 чал. (2020)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223113
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Утвораны 20 жніўня 1924 году ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёну Менскай акругі БССР. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 году ў Лагойскім раёне. З 20 лютага 1938 году ў складзе Мінскай вобласьці.

24 траўня 1960 году ў склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавету перададзены 3 населеныя пункты: Кандратавічы, Лабуншчына і Чудзенічы[1].

28 ліпеня 1966 году ў склад сельсавету з Лагазінскага сельсавету перададзены 4 населеныя пункты: Кандратавічы, Лабуншчына, Рэбрышча і Чудзенічы[2].

11 верасьня 2012 году ліквідаваны пасёлак Кавалеўшчына[3].

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1569 чалавек[4], зь іх 92,9% — беларусы, 4,2% — расейцы, 1,7% — украінцы, 0,7% — армяне[5].

  1. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 24 траўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  3. ^ «Об упразднении поселка Ковалевщина Острошицкого сельсовета Логойского района». Решение Логойского районного Совета депутатов от 11 сентября 2012 г. № 155 (рас.)
  4. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласьці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

рэдагаваць