Астан Віла Бірмінггэм

ангельскі футбольны клюб зь Бірмінггэму
(Перанакіравана з «Астан Віла»)

«А́стан Ві́ла» (па-ангельску: Aston Villa F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Бірмінггэму. Клюб разьмяшчаецца ў Астане — цэнтральным раёне гораду, ад імя якога й пайшоў назоў каманды. Клюб зьявіўся на сьвет у 1874 годзе. У 1888 годзе ён быў адным з заснавальнікаў Футбольнай Лігі, у 1897 годзе зьмяніў футбольную пляцоўку на «Віла Парк», а ў 1992 годзе клюб стаў адным з заснавальнікаў Прэм’ер-Лігі.

Астан Віла Бірмінггэм
Поўная назва па-ангельску: Aston Villa Football Club
Заснаваны 21 лістапада 1874
Горад Бірмінггэм, Ангельшчына
Стадыён Віла Парк
Умяшчальнасьць: 42 788
Прэзыдэнт Насэф Савірыс[d]
Кіраўнік Ўэс Эдэнз[d] і Насэф Савірыс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
avfc.co.uk (анг.)

«Віла» — адзін з самых сталых і пасьпяховых клюбаў у Ангельшчыне, маючы на сваім рахунку 7 перамогаў у чэмпіянаце й столькі ж разоў становячыся ўладальнікамі кубка краіны. Таксама клюб зьяўляецца адным з чатырох ангельскіх калектываў, што змаглі заваяваць самы прэстыжны трафэй Старога Сьвету — Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 1981—1982 гадоў.

«Віла» мае працяглае супрацьстаяньне са сваім сталым ворагам «Бірмінггэмам Сіці», якое яшчэ мае назоў «дэрбі другога гораду» й цягнецца з 1879 году. Традыцыйныя колеры экіпіроўкі — бардовыя кашулі з блакітнымі рукавамі, белыя трусы й блакітныя гэтры. Традыцыйны лягатып зьмяшчае залатога ільва на блакітным фоне. Апошнім разам лягатып быў мадыфікаваны ў 2016 годзе[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваньне

рэдагаваць
 
Гэры Гэмптан забівае адзін са сваіх двух галоў у фінале Кубка Ангельшчыны 1905 году.

Клюб быў заснаваны ў сакавіку 1874 году гульцамі ў крыкет для таго, каб зімой падтрымліваць фізычную форму. Да канца 1870-х гадоў «Астан Віла» стала адной з наймацнейшых камандаў у Мідлэндсе. У 1880 годзе клюб перамог у кубку Бірмінггэму, які стаўся першым трафэем у гісторыі клюбу, у тым жа сэзоне каманда пачала выступы ў Кубку Ангельшчыны, дзе дайшла да трэцяга раўнду. Таксама ў 1879 годзе быў згуляны першы матч са сваім гістарычным супернікам «Бірмінггэм Сіці», які зваўся тады «Смол Гіл». Матч скончыўся перамогай «Смол Гілу» зь лікам 1:0. Гэтая падзея паклала пачатак дэрбі другога гораду.

У 1878 годзе ў зборную Ангельшчыны ўпершыню быў выкліканы гулец «Астан Вілы» Артур Браўн. У першай палове 1880-х гадоў «Астан Віла» працягвала заставацца наймацнейшай камандай Мідлэндсу, выйграўшы Кубак Бірмінггэму 5 разоў у 6 розыгрышах, аднак у Кубку Ангельшчыны справы ішлі ня гэтак добра, найлепшым вынікам у Кубку была стадыя чвэрцьфіналу.

Першы вялікі посьпех прыйшоў да клюбу ў 1887 годзе, калі ўпершыню быў выйграны Кубак Ангельшчыны. Тады ў камандзе гулялі вядомыя гульцы свайго часу, як то Арчы Гантэр і Артур Браўн, а «Астан Віла» заваявала сабе рэпутацыю аднаго з найлепшых клюбаў краіны. У 1888 годзе з ініцыятывы мэнэджара «Астан Вілы» Ўільяма Макгрэгара была заснавана першая Футбольная ліга ў сьвеце. Макгрэгар зьвярнуўся з прапановай да 11 вядучых клюбаў краіны. Гэтак з 12 клюбаў ўтварылася ліга, і «Астан Віла» стала ініцыятарам ейнага заснаваньня. У першым сэзоне каманда заняла 2 месца. Аднак, затым наступіў спад, «Астан Віла» заняла ў двух наступных сэзонах 8 і 9 месца адпаведна. Затым справы пайшлі крыху лепей, і ў 1892 годзе клюб дабраўся да фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе зь лікам 3:0 атрымаў паразу ад клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён». Аднак, да 1893 году «Астан Віла» заставалася серадняком чэмпіянату.

Залаты час

рэдагаваць
 
Каманда 1894—1895 гадоў з кубкам Ангельшчыны й прызам пераможцу чэмпіянату

У 1894 годзе «Астан Віла» першы раз у сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Ангельшчыны. Аднак, гэта быў толькі пачатак безумоўнага дамінаваньня клюбу ў краіне. За 7 сэзонаў «Астан Віла» перамагла ў чэмпіянаце 5 разоў (1894, 1896, 1897, 1899, 1900) і 2 разы стала ўладальнікам Кубка Ангельшчыны (1895, 1897). Таксама было занятае трэцяе месца ў 1895 годзе. У 1898 годзе клюб застаўся без трафэяў. У 1897 годзе каманда пераехала на стадыён «Віла Парк», на якім гуляе й па сёньняшні дзень. У 1897 годзе быў зроблены залаты дубль, гэта значыць перамога ў Кубку Ангельшчыны (у фінале быў абыграны «Эвэртан» зь лікам 3:2) і чэмпіянаце. У 1898 годзе, паслабіўшыся пасьля дублю, каманда заняла 6 месца — адзінае не прызавое за гэтыя гады. Дарэчы, залаты дубль ніхто ня здолеў паўтарыць да 1961 году. У наступныя два сэзоны «Астан Віла» станавілася чэмпіёнам. Да пачатку XX стагодзьдзя клюб падышоў самым тытулаваным ў краіне. У гэты пэрыяд былі выйграныя ўсе матчы супраць «Бірмінггэму Сіці». Многія футбалісты тагачаснай «Астан Вілы» былі асноўнымі гульцамі зборнай Ангельшчыны, як то абаронцы Гаўард Спэнсэр, які быў капітанам зборнай Ангельшчыны й «Астан Вілы», і былы гулец «Бэрнлі» Джымі Кабтры, нападнікі Джон Дэйві, Фрэд Ўэлдэн, Білі Гараці, Джо Бэч і Джон Кэмпбэл. Да гэтага часу гэты пэрыяд застаецца лепшым у гісторыі клюбу. З пачаткам новага стагодзьдзя гегемонія ў Ангельшчыне прыйшла да заканчэньня.

Пасьля чэмпіёнства 1900 году пачаўся наймацнейшы спад, клюб заняў толькі 15 месца ў 1901 годзе, а пасьля гэтага восьмае. Нягледзячы на ​​тое, што ў 1905 годзе быў выйграны Кубак Ангельшчыны, дзе ў фінале быў абыграны «Ньюкасл Юнайтэд» да 1910 году каманда была серадняком чэмпіянату. У сэзоне 1909—1910 гадоў «Астан Віла» досыць нечакана стала чэмпіёнам Ангельшчыны. Пачаўся новы ўздым, які працягваўся да Першай сусьветнай вайны. З 1910 па 1914 гады «Астан Віла» яшчэ раз была чэмпіёнам, 3 разы срэбраным прызээрам і раз ў 1913 годзе перамагла ў кубку краіны. Гэтыя посьпехі сталі магчымымі дзякуючы ўсё яшчэ выступалых за клюб гульцоў Джо Бэча й Білі Гараці, а таксама маладых гульцоў, як то Гэры Гэмптана й Клема Стэфэнсана, які славіўся сваімі дакладнымі перадачамі.

 
«Астан Віла» ў сэзоне 1896—1897 гадоў
Актуальны на 12 верасьня 2024 году[3]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Мэці Кэш 1997
3   Аб Дыегу Карлус 1993
4   Аб Эзры Конса 1997
5   Аб Тайран Мінгс 1993
6   ПА Рос Барклі 1993
7   ПА Джон Макгін (капітан) 1994
8   ПА Юры Тылеманс 1997
9   Нап Джон Дуран 2003
10   ПА Эміліяна Буэндыя 1996
11   Нап Олі Ўоткінз 1995
12   Аб Люка Дынь 1993
14   Аб Паў Торэс 1997
18   Бр Джо Госі 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Нап Джэйдэн Філоджын 2002
20   Аб Коста Нэдэлькавіч 2005
22   Аб Ян Маатсэн 2002
23   Бр Эміліяна Мартынэс 1992
24   ПА Амаду Анана 2001
25   Бр Робін Ульсэн 1990
26   Аб Лямарэ Багардэ 2004
27   Нап Морган Роджэрз 2002
30   Аб Кортні Гоўс 1995
31   Нап Леон Бэйлі 1997
41   ПА Джэйкаб Рэмзі 2001
44   ПА Бубакар Камара 1999

Мэнэджары

рэдагаваць
Мэнэджар Пэрыяд
  Джордж Рэмсі 08.1884—05.1926
  В. Дж. Сьміт 08.1926—05.1934
  Джымі Макмалан 06.1934—10.1935
  Джымі Хоган 11.1936—09.1939
  Алекс Мэсі 08.1945—08.1950
  Джордж Мартын 12.1950—08.1953
  Эрык Хаўтан 09.1953—11.1958
  Джо Мэрсэр 12.1958—07.1964
  Дык Тэйлар 07.1964—05.1967
 
Мэнэджар Пэрыяд
  Томі Камінгс 07.1967—11.1968
  Томі Догэрці 12.1968—01.1970
  Вік Кроў 01.1970—05.1974
  Рон Сандэрз 06.1974—02.1982
  Тоні Бартан 02.1982—06.1984
  Грэм Тэрнер 07.1984—09.1986
  Білі Макніл 09.1986—05.1987
  Грэм Тэйлар 05.1987—07.1990
  Ёзэф Вэнглаш 07.1990—05.1991
 
Мэнэджар Пэрыяд
  Рон Аткінсан 07.1991—11.1994
  Браян Літл 11.1994—02.1998
  Джон Грэгары 02.1998—01.2002
  Грэм Тэйлар 02.2002—05.2003
  Дэйвід О’Ліры 05.2003—07.2006
  Мартын О'Ніл 08.2006—08.2010
  Жэрар Улье 08.2010—06.2011
  Алекс Макліш 06.2011—05.2012
  Пол Ламбэрт 06.2012—02.2015
 
Мэнэджар Пэрыяд
Тым Шэрўуд 02.2015—10.2015
Рэмі Гард 11.2015—03.2016
Рабэрта Дзі Матэо 06.2016—10.2016
Стыў Брус 10.2016—10.2018
Дын Сьміт 10.2018—11.2021
Стывэн Джэрард 11.2021—10.2022
Унаі Эмэры з 11.2022
  1. ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/405
  2. ^ Club Crest (анг.). AVFC. Праверана 16 сьнежня 2021 г.
  3. ^ Aston Villa - Club profile (анг.). Transfermarkt. Праверана 16 сьнежня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць