Джон Макгін
Джон Макгі́н (па-ангельску: John McGinn; нар. 21 верасьня 1999 году) — шатляндзкі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Астан Віла» і нацыянальнай зборнай Шатляндыі. Раней Макгін выступаў за шатляндзкія клюбы «Сэнт-Мірэн» і «Гібэрніян», а таксама прадстаўляў Шатляндыю на ўзроўні да 19 і да 21 гадоў.
Джон Макгін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 кастрычніка 1994[1] (30 гадоў) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 66 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Астан Віла | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2015 2015—2018 2018— |
Сэнт-Мірэн Гібэрніян Астан Віла |
87 (4) 105 (12) 222 (23) |
Зборныя | ||
2016— | Шатляндыя | 73 (20) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьМакгін пачаў сваю кар’еру ў акадэміі клюбу «Сэнт-Мірэн»[2][3]. У дарослую каманду патрапіў падчас перадсэзонага збору сэзону 2012—2013 гадоў, прадстаўляючы клюб у матчах супраць ангельскіх клюбаў «Карлайл Юнайтэд» і «Акрынгтан Стэнлі»[4]. Дэбютаваў у чэмпіянаце Шатляндыі ў матчы супраць чэмпіёну «Сэлтыку», які скончыўся паразай зь лікам 5:0. Макгін у сустрэчы выйшаў з лавы запасных на 78-й хвіліне[5]. 29 лістапада 2012 году футбаліст падпісаў новы трохгадовы кантракт, паводле якога гулец павінен заставацца ў шэрагах клюбу да лета 2015 году. У красавіку 2015 году Макгін атрымаў траўму на трэніроўцы праз што быў вымушаны прапусьціць астатнюю частку сэзону[6].
31 ліпеня 2015 году Макгін далучыўся да «Гібэрніяну» паводле чатырохгадовай угоды[7]. Макгін быў часткай дружыны, якая здабыла Кубак Шатляндыі 2015—2016 гадоў, што сталася першай перамогай клюбу ў спаборніцтвах за 114 гадоў[8]. У наступным сэзоне Макгін дапамог клюбу здабыць квіток дзеля вяртаньня ў Прэм’ер-лігу. У жніўні 2017 году клюб адхіліў шэраг прапановаў аб набыцьці футбаліста, а ўжо згодна з вынікамі сэзону 2017—2018 гадоў Макгін увайшоў у лік чатырох намінантаў на прэмію гульца году[9]. На працягу ліпеня 2018 году «Сэлтык» зрабіў тры прапановы эдынгбурскаму клюбу наконт Макгіну, але «Гібэрніян» адхіліў іх усе[10]. У гэты пэрыяд Макгін працягваў рэгулярна гуляць за «Гібз» і нават забіў пераможны гол у кваліфікацыі Лігі Эўропы ў браму «Астэраса»[11]. На пачатку жніўня Макгін далучыўся да табару ангельскага клюбу «Астан Вілы»[11].
Гулец дэбютаваў за «Вілу» ў пераможным матчы зь лікам 3:2 супраць «Ўігана Атлетыка» 11 жніўня, падчас якога аддаў галявую перадачу, але і забіў год ва ўласную браму[12]. Макгін пацэліў першы мяч у браму «Шэфілд Ўэнздэй» 22 верасьня, улучыўшы з адлегласьці ў 25 ярдаў. Аднак, клюб прагуляў гульню зь лікам 2:1. Не зважаючы на невялікія посьпехі клюбу, Макгін хутка стаў улюбёнцам мясцовых заўзятараў. 8 жніўня 2019 году Макгін падоўжыў кантракт з клюбам[13].
Міжнародная
рэдагавацьМакгін упершыню быў выкліканы ў склад зборнай Шатляндыі ў сакавіку 2016 году на таварыскі матч супраць зборнай Даніяй[14]. Макгін згуляў усю гульню і быў абраны гульцом матчу, у якім шатляндцы выгулялі сваіх супернікаў зь лікам 1:0.
Дасягненьні
рэдагаваць«Сэнт-Мірэн»:
- Уладальнік Кубка шатляндзкай лігі: 2013
«Гібэрніян»:
- Уладальнік Кубка Шатляндыі: 2016
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в John McGinn // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «A star is born in midfielder John McGinn». Paisley Daily Express.
- ^ «The making of John McGinn and how Aston Villa star defied fears he'd never make it». Daily Record.
- ^ «Danny's high hopes for young star McGinn». Paisley Daily Express.
- ^ «St Mirren: Danny Lennon annoyed by capitulation to Celtic». BBC Sport.
- ^ «St Mirren's John McGinn takes legal action over pole prank». BBC Sport.
- ^ «McGinn Joins Hibernian». Hibernian F.C.
- ^ «Scottish Cup final: Rangers 2–3 Hibernian». BBC Sport.
- ^ «Kris Boyd, John McGinn & Celtic's Scott Brown & James Forrest up for PFA award». BBC Sport.
- ^ «Celtic move for Hibernian's John McGinn with £2m bid». Sky Sports.
- ^ а б «John McGinn can be regarded as one of Hibs' all-time greats». Edinburgh Evening News.
- ^ «Aston Villa 3–2 Wigan Athletic». BBC Sport.
- ^ «Breaking news: John McGinn signs new five-year deal». Aston Villa F.C.
- ^ «Scotland: Six new call-ups for Czech Republic and Denmark friendlies». BBC Sport.