Арцём Гурэнка

беларускі футбаліст

Арцём Гурэнка (нарадзіўся 18 чэрвеня 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскай «Ўфы». Сын былога беларускага футбаліста Сяргей Гурэнкі.

Арцём Гурэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1994(1994-06-18)[1] (30 гадоў)
Рост 170 см[2]
Вага 69 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Уфа
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2014 Менск 1 (0)
2013—2014 Менск-2 57 (7)
2015—2016 Рытэрай 59 (13)
2017 Судува 8 (0)
2017 Слуцак 10 (1)
2018 Дынама Менск 20 (0)
2019 Рытэрай 15 (3)
2019—2020 Віцебск 41 (3)
2021 Іслач 25 (0)
2022 Белшына 14 (0)
2022 Туран 9 (1)
2023 Белшына 13 (2)
2023—4 Уфа 16 (1)
Зборныя
2013—2016 Беларусь (да 21) 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 лістапада 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец клюбу Менск», у якім з 2011 году пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 17 лістапада 2012 году ў матчы супраць «Берасьця», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2013—2014 гадах выступаў за фарм-клюб «Менск-2» у Першай лізе.

Па заканчэьнні сэзону 2014 году «Менск-2» спыніў існаваньне, і Арцём далучыўся да летувіскага клюбу «Трокі». У складзе «Трокаў» замацаваўся ў асноўным складзе і двойчы быў срэбным прызэрам чэмпіянату краіны. У лістападзе 2016 году езьдзіў на прагляд у маскавіцкі «Лякаматыў»[3]. Сэзон 2017 году пачаў у складзе «Судувы»[4], аднак паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду ўжо ў траўні 2017 году. Пасьля зыходу з «Судувы» падтрымліваў форму зь менскім «Дынама», дзе галоўным трэнэрам быў ягоны бацька. У ліпені 2017 году пасьля прагляду падпісаў кантракт з «Слуцкам»[5]. У складзе «Слуцка» пачаў у асноўным выходзіць на замену. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году скасаваў кантракт з клюбам[6].

Ад студзеня 2018 году знаходзіўся на праглядзе ў менскім «Дынама», зь якім у лютым склаў працоўную ўгоду[7]. У першай палове сэзону 2018 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, зь лета стаў часьцей выходзіць у пачатковым складзе. У пачатку 2019 году, не зважаючы на заканчэньне кантракту, трэнаваўся з «дынамаўцамі» і выправіўся зь імі на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[8]. У сакавіку 2019 году зноў апынуўся ў Летуве, стаўшы гульцом клюбу «Рытэрай», які паводле сутнасьці быў былымі «Трокамі»[9]. У жніўні 2019 году далучыўся да шыхтаў «Віцебска»[10], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Віцебск»[11] і пачаў трэнавацца зь «Іслаччу», зь якой неўзабаве склаў пагадненьне[12]. У «Іслачы» таксама стаў трывалым гульцом першай адзінаццатцы. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[13]. У сакавіку 2022 году далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[14], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 году пакінуў клюб[15] і неўзабаве стаў гульцом казаскага «Турана»[16]. Паводле вынікаў сэзону 2022 году «Туран» страціў месца ў найвышэйшым дывізіёне.

У сакавіку 2023 году вярнуўся ў «Белшыну»[17]. У ліпені 2023 году пакінуў клюб паводле пагадненьня бакоў[18] і неўзабаве далучыўся да расейскай «Уфы», галоўным трэнэрам якой быў ягоны бацька Сяргей Гурэнка[19].

Міжнародная

рэдагаваць

Гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў), у кастрычніку 2012 году браў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. З 2013 па 2016 гады выступаў за зборную Беларусі (да 21 году). У студзені 2014 году ўдзельнічаў у Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу, дзе разам з беларускай камандай быў бронзавым прызэрам.

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слуцак 2017 Найвышэйшая ліга 10 1
Дынама Менск 2018 Найвышэйшая ліга 20 0
  1. ^ а б в https://fc.vitebsk.by/komanda/osnovnoj-sostav-fk-vitebsk/gurenko-artyom
  2. ^ а б в г https://www.fcufa.pro/komanda/osnovnoj-sostav
  3. ^ Артем Гуренко прошел просмотр в «Локомотиве»
  4. ^ Артем Гуренко стал игроком «Судувы»
  5. ^ Артем Гуренко стал игроком «Слуцка»
  6. ^ Былина, Сафонов, Щегрикович, Гуренко, Коне и Юсов покидают «Слуцк»
  7. ^ Артем Гуренко и Артем Соловей стали игроками минского «Динамо», Медич не подошел клубу
  8. ^ Артем Гуренко и Филипп Иванов покинули минское «Динамо»
  9. ^ Артем Гуренко трудоустроился в Литве и забил в своем дебютном матче (ВИДЕО)
  10. ^ Артем Гуренко перешел в «Витебск»
  11. ^ Чалов и Гуренко покинули «Витебск»
  12. ^ Артем Гуренко стал игроком «Ислочи»
  13. ^ Четыре игрока покинули «Ислочь»
  14. ^ Тур 2. Анонс. Ковальчук на пороге двух сотен Праверана 5 красавіка 2022 г. Архіўная копія ад 5 красавіка 2022 г.
  15. ^ Футбол. Артем Гуренко покидает "Белшину" Праверана 21 ліпеня 2022 г. Архіўная копія ад 21 ліпеня 2022 г.
  16. ^ Артем Гуренко стал игроком казахстанского «Турана»
  17. ^ "Белшина" объявила о подписании Гуренко и Фофана (рас.) Праверана 2023-03-18 г.
  18. ^ Артем Гуренко покинул "Белшину" (рас.) Праверана 2023-07-06 г.
  19. ^ Артем Гуренко воссоединился с отцом в "Уфе" (рас.) Праверана 2023-07-12 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць