Арцём Васільеў

беларускі футбаліст

Арцём Васільеў (нар. 23 студзеня 1997 году) — беларускі футбаліст, нападнік.

Арцём Васільеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 студзеня 1997(1997-01-23)[1] (27 гадоў)
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2020 Менск 73 (11)
2020 Гарадзея 0 (0)
2021 Энэргетык-БДУ 15 (2)
2021 Арсэнал Койданаў 15 (0)
2022 Макслайн 12 (1)
Зборныя
2016—2017 Беларусь (да 21) 9 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск», у 2013 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль.

У чэрвені 2014 году галоўным трэнэрам «Менску» стаў Андрэй Пышнік, які да таго ачольваў дубль. Новы трэнэр адразу запрасіў Васільева разам зь іншымі маладымі гульцамі ў асноўную каманду. 6 чэрвеня 2014 году футбаліст дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы супраць «Белшыны» (3:0). 13 верасьня 2014 году забіў свой першы гол за «Менск», тым самым дапамог сталічнаму клюбу на апошніх сэкундах матчу вырваць нічыю зь «Белшынай» (1:1)[2]. У сьнежні 2014 году накіраваўся на прагляд у бэльгійскі «Бруге»[3]. Паводле вынікаў прагляду зацікавіў трэнэраў бэльгійскага клюбу, але ў лютым 2015 году вярнуўся ў склад «Менску»[4]. У сэзоне 2015 году выступаў толькі за дубль, у складзе якога забіў 15 галоў і стаў пераможцам турніру дублёраў.

У лютым 2016 году на два гады падоўжыў кантракт зь «Менскам»[5]. У сэзоне 2016 году зноў пачаў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену. Агулам у чэмпіянаце правёў 9 матчаў і забіў 2 галы, у Кубку Беларусі — 4 матчы і 2 галы. У сэзоне 2017 году ўжо часьцей прыцягваўся да асноўнай каманды (у чэмпіянаце 12 матчаў і 1 гол, у Кубку 3 матчы), пры гэтым працягваў гуляць за дубль. У красавіку і траўні 2017 году не гуляў праз траўму. У сэзоне 2018 году трывала зьяўляўся ў асноўнай камандзе, перадусім выходзячы на замену. У сьнежні 2018 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[6].

У пачатку 2019 году праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспасьпяхова. У сакавіку 2019 году вярнуўся ў «Менск»[7]. У сэзоне 2019 году часьцей залічваўся ў стартавы склад, аднак зь ліпеня не гуляў праз пашкоджаньне. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт ў сталічным клюбам[8]. У сэзоне 2020 году зноў звычайна выходзіў на замену. У верасьні скасаваў кантракт зь «Менскам» і стаў гульцом «Гарадзеі»[9], аднак згуляў за каманду толькі ў адным кубкавым матчы і адным матчы за дубль.

У студзені 2021 году знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі», але не падышоў камандзе і неўзабаве далучыўся да сталічнага «Энэргетыка-БДУ», зь якім у лютым падпісаў кантракт[10]. Гуляў пераважна ў пачатковым складзе каманды. У ліпені 2021 году пакінуў дружыну[11] і неўзабаве далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»[12]. Спачатку гуляў у першай адзінаццатцы, але пазьней ужо перадусім выходзіў на замену. Разам з «Арсэналам» атрымаў перамогу ў Першай лізе. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў койданаўскі клюб[13]. У лютым 2022 году стаў гульцом рагачоўскага «Макслайну»[14]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, з жніўня страціў месца на полі праз траўмы. У кастрычніку 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[15].

Міжнародная

рэдагаваць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 17 студзеня 2016 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць зборнай Кыргыстану на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу, выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2016 Найвышэйшая ліга 9 2
2017 Найвышэйшая ліга 12 1
2018 Найвышэйшая ліга 19 1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць