Горад Сонца (фотаальбом)

«Горад СОНца» — фотаальбом, укладзены беларускім мастаком Артурам Клінавым. Фотаальбом — вынік пяцігадовай працы Клінава над праектам, прысьвечаным Менску. У яго ўвайшлі каля ста фатаздымкаў і эсэ «Горад СОНца», напісанае аўтарам для гэтага праекту. Артур Клінаў называе фотаальбом «візуальнай паэмай у трох частках». Фотаальбом зьмяшчае тэкст на беларускай і ангельскай мовах (пераклад V. K.). Ангельскамоўная назва — «The Sun City of Dreams».

Ідэя альбома рэдагаваць

Ідэя альбома ў тым, каб перадаць унікальнасьць Менску не праз банальную фотафіксацыю вядомых архітэктурных аб’ектаў, а праз пошук вобразу гораду. Пры гэтым аблічча Менску раскрываецца ў дыскурсе праекту пабудовы ідэальнага гораду, які рэалізоўваўся ў сярэдзіне XX ст. савецкімі архітэктарамі.

Сам Клінаў піша пра гэта: «Унікальнасьць Менску — Гораду СОНца… палягае ў тым, што ён стаўся ўвасабленьнем надзвычай рэдкага ў сусьветнай практыцы праекту пабудовы Ідэальнага Гораду вялікае камуністычнае ўтопіі».

Зьвязаныя выданьні рэдагаваць

Фотаальбом «Горад СОНца» — частка буйнога праекту, мэта якога — самаўсьведамленьне Менску ў міталягеме Гораду Сонца. Так, праз два гады, у 2008 годзе выйшла кніга Клінава «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца».

Выходныя зьвесткі рэдагаваць

  • Фотаальбом. — Менск: Логвінаў, 2006. — 128 с. ISBN 985-6701-89-9

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць