Апонаўцы
Апо́наўцы[2] — вёска ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Забалацкага сельсавету.
Апонаўцы | |
трансьліт. Aponaŭcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Вярэнаўскі |
Сельсавет: | Забалацкі |
Насельніцтва: | 34 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1594 |
СААТА: | 4213817106 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′20″ пн. ш. 24°45′15″ у. д. / 53.92222° пн. ш. 24.75417° у. д.Каардынаты: 53°55′20″ пн. ш. 24°45′15″ у. д. / 53.92222° пн. ш. 24.75417° у. д. |
± Апонаўцы |
Вёска знаходзіцца ў зоне пагранічнага кантролю[3].
Гісторыя
рэдагавацьЗ 2-й паловы ХІХ стагодзьдзя, вядомая як вёска ў Забалацкай воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні, уласнасьць графа М. Патоцкага.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 34 жыхары[1]
Славутасьці
рэдагавацьЗа 500 м на паўночны ўсход ад вёскі, на пакатым узвышшы, выцягнутым з усходу на захад знаходзіцца безкурганны могільнік балтаў. Памеры 150x80 м. Датуецца XIII — XV стагодзьдзямі.
Вядома звыш 200 пахаваньняў, для іх характэрны каменныя муроўкі прамавугольнай або авальнай формы з 1—2 вялікімі камянямі ў галавах і нагах. У мужчынскіх пахаваньнях знойдзеныя баявыя сякеры, жалезныя нажы і кінжалы, крэсівы, паясныя рамяні, спражкі, у жаночых — срэбраныя (адзін з выявай птушкі) і бронзавыя пярсьцёнкі, скроневыя кольцы, бранзалеты і завушніцы, бразготкі, бронзавыя бляшкі рознай формы ад галаўнога ўбору, абшытыя дробнымі шклянымі пацеркамі, кавалкі тканіны адзеньня, праскія грошы XIV стагодзьдзя і літоўскія дэнары XIV—XV стагодзьдзяў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 150
- ^ Пералік населеных пунктаў, разьмешчаных у пагранічнай зоне, Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь