Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне

Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» — парлямэнцкая фракцыя Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», што дзеіла з 15 траўня 1990 да 9 студзеня 1996 году ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня. Складалася з 26 сяброў, частка зь якіх дагэтуль належала да КПСС.

Дзейнасьць рэдагаваць

Фракцыя здолела адцягнуць на тры гады прапанаванае ў траўні 1991 году 1-м сакратаром ЦК КПБ Анатолем Малафеевым увядзеньне пасады прэзыдэнта. На прапанову фракцыі 24 жніўня 1991 году на 86% камуністычны ВС прыняў пастановы аб спыненьні дзейнасьці КПСС і камсамолу, а таксама аб зьняцьці Міколы Дземянцея з пасады старшыні Вярхоўнага Савету (ВС). 25 жніўня 1991 году на прапанову дэпутатаў Апазыцыі БНФ Вярхоўны Савет абвясьціў незалежнасьць Беларусі. Увосень 1991 году Апазыцыя БНФ распрацавала Закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, што быў пазьней з папраўкамі ўхвалены ВС. У верасьні 1991 году на прапанову Апазыцыі БНФ ВС ухваліў бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных[1]. 11 красавіка 1995 году 19 з 26 удзельнікаў фракцыі бралі ўдзел у галадоўцы ў зале ВС у знак пратэсту супроць прызначэньня неадпаведнага Канстытуцыі рэфэрэндуму[2].

Удзельнікі рэдагаваць

Імя Выбарчая акруга Пасада ў фракцыі Пасада ў ВС Удзел у галадоўцы* Удзел у КПСС
Мікола Аксаміт Так Не
Віктар Алампіеў Не Не
Сяргей Антончык сябра Антыкарупцыйнай камісіі[3] Так Не
Лявон Баршчэўскі каардынатар сябра Камісіі па адукацыі, культуры і захаваньню гістарычнай спадчыны і Камісіі па міжнародных справах і зьнешнеэканамічных сувязях ВС[4] Так Не
Юры Беленькі паўднёвы захад (?) Менску сябра Бюджэтна-фінансавай камісіі Так Не
Вольга Галубовіч Не Не
Ігар Гермянчук Так Так
Валянцін Голубеў каардынатар Так Так
Генадзь Грушавы Не Не
Уладзімер Грыбанаў да 1992 Не Не
Барыс Гюнтэр Так Не
Лявон Дзейка Так Так
Уладзімер Заблоцкі намесьнік Так Так
Лявон Зданевіч Так Не
Віктар Какоўка Не Не
Мікола Крыжаноўскі Так Так
Мікола Маркевіч Так Не
Сяргей Навумчык каардынатар сябра Канстытуцыйнай камісіі Так Так
Уладзімер Новік сакратар (да 1992) Не Не
Зянон Пазьняк Ангарская №9, г. Менск старшыня Так Не
Сяргей Папкоў Так Так
Пётра Садоўскі старшыня камісіі ў замежных справах Так Не
Сяргей Слабчанка Не Не
Уладзімер Станкевіч да 1992 Не Не
Галіна Сямдзянава Не Так
Алег Трусаў намесьнік[5] Так Так

Крыніцы рэдагаваць