Сяргей Слабчанка
беларускі палітык
Сяргей Слабчанка (нарадзіўся 24 кастрычніка 1957 году) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазыцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня, кіраўнік Дзяржзнака Рэспублікі Беларусь у першыя гады незалежнасьці[1].
Сяргей Слабчанка | |
Дэпутат ВС Беларусі 12-га скліканьня | |
---|---|
15 траўня 1990 — 9 студзеня 1996 | |
Старшыня Дзяржзнака Рэспублікі Беларусь | |
1990 — 1995 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 24 кастрычніка 1957 (67 гадоў) |
Партыя: | Беларускі Народны Фронт Адраджэньне |
Адукацыя: |
Сяргей Слабчанка быў аўтарам закону аб забароне дзейнасьці камуністычнай партыі, а таксама распрацаваў першае законадаўства аб стварэньні фінансавай сыстэмы незалежнай Беларусі[2], працаваў над стварэньнем першых грошай незалежнай Беларусі[3].
У наступным С. Слабчанка эміграваў у Канаду, дзе таксама займаўся палітыкай і партыйным будаўніцтвам[2].