Лявон Дзейка
Ляво́н Іва́навіч Дзе́йка (2 лютага 1950[2] — 15 лютага 2021) — беларускі палітык, і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня. Інжынэр-электронік, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
Лявон Дзейка | |
дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня | |
---|---|
1990 — 9 студзеня 1996 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 2 лютага 1950 |
Памёр: | 15 лютага 2021 (71 год) |
Партыя: | БСДП (НГ) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | Мэдаль да стагодзьдзя БНР[1] |
Біяграфія
рэдагавацьПрацаваў інжынэрам-электронікам на Клецкім мэханічым заводзе, першапачаткова сябра КПСС, потым у Апазыцыі БНФ «Адраджэньне». Абраны дэпутатам ад Клецкай выбарчай акругі № 62.
Сябра парлямэнцкай апазыцыі БНФ і фракцыі БСДГ. Удзельнічаў у распрацоўцы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, у галадоўцы дэпутатаў апазыцыі 11—12 красавіка 1995 году супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі, скасаваньня статусу беларускай мовы як адзіна дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.
Памёр 15 лютага 2021 году ад каранавірусу[3].
Узнагароды
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР, верасень 2020 г. - Афіцыйны сайт Рады БНР, 30 верасьня 2020 г.
- ^ Анкета Свабоды: Лявон Дзейка, Радыё Свабода, 1 люты 2010
- ^ Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Лявон Дзейка. У яго быў каранавірус, Наша Ніва, 15-02-2021