Мікола Мікалаевіч Маркевіч
- У Вікіпэдыі ёсьць артыкулы пра іншых людзей зь імем Мікола Маркевіч.
Міко́ла Мікала́евіч Марке́віч (нар. 29 чэрвеня 1962, в. Чэрнічы, Жыткавіцкі раён) — беларускі журналіст, выдавец, палітык.
Мікола Маркевіч | |
Род дзейнасьці | беларускі журналіст, палітык, грамадзкі дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 29 чэрвеня 1962 (62 гады) |
Месца нараджэньня | Чэрнічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць, БССР, СССР |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, грамадзкі дзяяч |
Узнагароды |
Скончыў філялягічны факультэт Калінінградзкага ўнівэрсытэту. Працаваў у гарадзенскіх газэтах «Высота», «Гродзенская праўда».
Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.
Заснаваў культурна-асьветніцкі фонд «Бацькаўшчына» у 1991, праз год зарэгістраваў пры фондзе газэту «Пагоня» і стаў яе галоўным рэдактарам. Браў удзел у галадоўцы дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995 г.
Рэдактар гарадзенскай газэты «Пагоня».
За артыкулы пад час прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году асуджаны 24 чэрвеня 2002 году разам з Паўлам Маэйкаю быў асуджаны судом Ленінскага раёну Горадні да двух з паловай гадоў абмежаваньня волі «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў»[1]. Падставай паслужыла нататка ў «Пагоня». Паўгоду адбываў пакараньне ў Асіпавічах, пасьля чаго быў пераведзены на папраўчыя работы па месцы жыхарства, у Горадню.
У час зьняволеньня рэгулярна пісаў лісты на «Свабоду», якія пасьля гучэлі ў этэры Радыё Свабода.
Заснавальнік і рэдактар газэты «День» 2003 - травень 2004 да забароны газэты рашэньнем Гаспадарчага суду.
У 2005 адзін з тых, хто аднавіў Радыё Рацыя і стаў яго праграмным дырэктарам. Цяпер — рэдактар інтэрнэт-газэты [1] і дарадца праўленьня Радыё Рацыя ў справах праграмы й разьвіцьця.
Жанаты, мае траіх дзяцей.
У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «Mikałaj Markiewicz» (пол.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Адзін дзень з палітвязьнем // Радыё Свабода, 19 лістапада 2007 г.