Андрэй Штыгель
Андрэй Штыгель (нар. 22 чэрвеня 1994 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Андрэй Штыгель | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 чэрвеня 1994[1] (30 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015 | Нёман Горадня | 3 (0) |
2015 | → Ліда | 15 (3) |
2016 | Ліда | 24 (1) |
2017 | Нафтан | 24 (0) |
2018 | Гомель | 15 (1) |
2019 | Нафтан | 25 (3) |
2021 | Смаргонь | 20 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец гарадзенскай СДЮШАР-6. З 2010 году выступаў за дубль мясцовага «Нёмана». У 2012 годзе перайшоў у менскае «Дынама». Спачатку выступаў за фарм-клюб «Дынама-2», а пасьля таго, як той спыніў існаваньне пасьля сэзону 2012 году, далучыўся да дубля дынамаўцаў, дзе трывала гуляў цягам двух гадоў. З студзеня 2015 году трэнаваўся разам зь «Нёманам». 4 сакавіка 2015 году падпісаў кантракт з гарадзенскім клюбам[2]. 18 красавіка 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне ў матчы супраць «Гомля» (0:0). Аднак, замацавацца ў элітным дывізіёне ня здолеў, за паўгады толькі тры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, але гуляў пераважна за дубль.
У жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду «Лідзе» да канца сэзону[3]. У лютым 2016 году пакінуў «Нёман»[4], але ўжо ў сакавіку 2016 году падпісаў кантракт зь «Лідай»[5]. У студзені 2017 году пачаў падрыхтоўку да новага сэзону зь «Лідай», але пазьней пакінуў каманду[6], каб адправіцца на прагляд у «Нафтан». У лютым 2017 году далучыўся да наваполацкага клюбу[7]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[8]. З 2019 году выступае за наваполацкі «Нафтан»[9]. У першай палове сэзону 2017 году выходзіў на замену, а таксама гуляў за дубль. Усё ж такі пазьней замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 году далучыўся да «Гомля» і неўзабаве склаў працоўную дамову[10]. У складзе гомельскай каманды пачаў пераважна выходзіць на замену. У студзені 2019 году пакінуў «Гомель»[11]. Неўзабаве пасьля зыходу з «Гомля» накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку зноў стаў гульцом наваполацкага клюбу, дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе.
У студзені 2020 году паводле справы аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на адзін год[12]. У ліпені 2020 году паводле вынікаў крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў выпраўленчых работ[13]. У пачатку 2021 году, па заканчэньні дыскваліфікацыі, стаў гульцом «Смаргоні», дзе гуляў у асноўным складзе. У сьнежні 2021 году за паўторную спробу маніпуляцыі вынікамі футбольных матчаў атрымаў пажыцьцёвую дыскваліфікацыю[14].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 3 | 0 |
Ліда | Першая ліга | 15 | 3 | |
2016 | Першая ліга | 24 | 1 | |
Нафтан | 2017 | Найвышэйшая ліга | 24 | 0 |
Гомель | 2018 | Найвышэйшая ліга | 15 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Andrey Shtygel // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Андрей Штыгель подписал контракт с "Неманом" (рас.)
- ^ «Неман» отдал Андрея Штыгеля в аренду «Лиде» (рас.)
- ^ Латвийский полузащитник Речицкий находится на просмотре в «Немане», Штыгель покинул команду (рас.)
- ^ Дмитрий Таращик, Руслан Тулай и Андрей Штыгель подписали контракты с «Лидой» (рас.)
- ^ Штыгель покинул "Лиду" (рас.)
- ^ Мараховский, Штыгель, Лисица и еще четыре игрока стали игроками «Нафтана» (рас.)
- ^ Штыгель стал игроком «Гомеля» (рас.)
- ^ Первая лига. Анонс сезона. Желающих много. Путевок — две с половиной (рас.)
- ^ Штыгель стал игроком "Гомеля" (рас.)
- ^ Штыгель покинул "Гомель" (рас.)
- ^ Сучков и Белявский - персоны нон-грата, еще 14 игроков дисквалифицированы. АБФФ наказала за "договорняки"
- ^ Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда
- ^ КДК АБФФ дисквалифицировал Чмырикова на год, Штыгеля пожизненно
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Нёману» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)