Андрэй Смаль
Андрэй Фёдаравіч Смаль (нар. 1 жніўня 1973, Берасьце, БССР, СССР[1]) — беларускі дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі. Намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь, палкоўнік юстыцыі.
Андрэй Смаль | |
Дата нараджэньня | 1 жніўня 1973 (51 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1996 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт.
З 1996 па 1998 год працаваў лекарам-стажорам і лекарам-хірургам у адной з установаў сістэмы аховы здароўя.
З 1998 па верасень 2007 году праходзіў службу ў акруговай вайскова-лекарскай камісіі УУС Берасьцейскага аблвыканкаму.
З 2007 па кастрычнік 2017 году працаваў у розных пасадах у Дэпартамэнце фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай вайскова-лекарскай камісіі МУС Рэспублікі Беларусь.
19 кастрычніка 2017 году прызначаны намесьнікам старшыні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь[2].
Узнагароды
рэдагаваць- мэдаль «За бездакорную службу»(be) І ступені (2020)[3].
Санкцыі ЭЗ, іншых краін
рэдагаваць31 жніўня 2020 году Смаль быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[4].
6 лістапада 2020 году Смаль быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[5]. У сваім рашэньні Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Смаль як намесьнік старшыні Сьледчага камітэту адказвае за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня камітэту ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 году, у прыватнасьці, за расьсьледаваньні, якія былі распачаты супраць Каардынацыйнай рады й мірных дэманстрантаў[1]. 24 лістапада 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6]. Акрамя таго, Смаля ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[7], Канада[8], Швайцарыя[9][10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus — EUR-Lex(en), 21.06.2021
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 октября 2017 года № 378 «Об А. Ф. Смале»
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2020 года № 113 «Аб узнагароджанні»
- ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ^ ЕЗ увёў санкцыі супраць Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў (бел.) БелаПАН. Беларускае Радыё Рацыя (2020-11-06). Праверана 2021-10-05 г. Архіўная копія ад 2021-10-05 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2020-11-24). Праверана 2021-09-08 г.
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
- ^ Michael Shields; Liffey, Kevin (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.