Андрэй Місюк

беларускі футбаліст

Андрэй Місюк (нарадзіўся 20 сакавіка 1981 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Андрэй Місюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сакавіка 1981 (42 гады)
Горадня, Беларусь
Рост 178 см
Вага 71 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2004
2005—2007
2008—2009
2010
2011
2012—2013
2014—2016
Камунальнік
Дарыда
Гомель
Белшына
Партызан
Гарадзея
Іслач
100 (22)
71 (8)
54 (4)
20 (0)
27 (2)
40 (3)
76 (17)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец гарадзенскай СДЮШАР-6, выступаў за «Нёман-2» у Другой лізе, а ў 2001 годзе далучыўся да слонімскага «Камунальніка». У 2005—2010 гадах выступаў у Найвышэйшай лізе за «Дарыду», «Гомель» і «Белшыну». У сэзоне 2011 году гуляў у Першай лізе за менскі «Партызан» і дапамог яму вярнуцца ў Найвышэйшую лігу, але клюб спыніў існаваньне, а Місюк далучыўся да «Гарадзеі». У сакавіку 2014 году перайшоў у «Іслач»[1]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2016 году і ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Іслачы»[2].

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Іслач 2016 Найвышэйшая ліга 18 1

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць