Аляксандар Сільвановіч
Аляксандар Сільвановіч (1937, Беларусь — 16 траўня 2007, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), беларускі (у эміграцыі) грамадзкі дзеяч. Жыў у ЗША з пачатку 1950-х гадоў. Вышэйшая адукацыя. Чалец прэзыдыюму Рады БНР, чалец Рады і Кансісторыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, супрацоўнік Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва. Cустаршыня Кааліцыі ў абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, лабіст дапамогі Беларусі «ў змаганьні за незалежнасьць і народаўладзьдзе». Удзельнічаў у арганізаваньні і завозе ў Беларусь гуманітарнай дапамогі ахвярам Чарнобылю.
Аляксандар Сільвановіч | |
Дата нараджэньня | 1937 |
---|---|
Дата сьмерці | 16 траўня 2007 |
Месца сьмерці | |
Месца працы | |
Сябра ў | Рада Беларускай Народнай Рэспублікі |
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |