Юрка Станкевіч

грамадзкі дзяяч беларускай дыяспары

Ю́рка Станке́віч (18 сакавіка 1928, Вільня, Польшча — 7 жніўня 2014, Прага, Чэхія[1]) — грамадзкі дзяяч беларускай дыяспары.

Юрка Станкевіч
Дата нараджэньня 18 сакавіка 1928(1928-03-18)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 жніўня 2014(2014-08-07) (86 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак грамадзкі дзяяч, выдавец, пісьменьнік, інжынэр-электрык
Сябра ў Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Бацька Ян Станкевіч
Маці Марыя Станкевіч[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 18 сакавіка 1928 году ў Вільні. Бацька — мовавед Ян Станкевіч. Вучыўся ў Празе, адкуль паходзіла яго маці. Зь ёю ж эміграваў у Нямеччыну, дзе жыў да восені 1945 году. У 1947 годзе пераехаў у Амэрыку і там жа атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў інжынэрам. У 1999 годзе пераехаў у Прагу. Заснавальнік суполкі «Пагоня», сябра Рады БНР. Выдаваў часапісы Belarusian Review, Крывія.