Анатоль Ціханавіч Глаз

Анатоль Ціханавіч Глаз (нар. 8 лістапада 1951 г.) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, беларускі дзяржаўны дзеяч часоў рэжыма Лукашэнкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Анатоль Ціханавіч Глаз
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 4-га скліканьня
2008 — 2012
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму
1999 — не пазьней за 2008
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 лістапада 1951 (72 гады)
Калацічы, Глускі раён Магілёўская вобласьць БССР
Партыя: Камуністычная партыя Беларусі (БССР)
Дзеці: Анатоль Анатолевіч Глаз
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1974), Менская вышэйшая партыйная школа (1988)
Узнагароды: Ордэн Францішка Скарыны
Мэдаль «За працоўную доблесьць»
і іншыя

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Калацічы Глускага раёну Магілёўскай вобласьці ў шматдзетнай сям’і[1].

У 1974 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1988 г. — Менскую вышэйшую партыйную школу[1]. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Працаваў галоўным аграномам калгаса імя Чапаева Глускага раёну, другім і першым сакратаром Глускага райкама камсамолу, другім і першым сакратаром Магілёўскага абкаму камсамолу.

У 1984 г. абраны старшынём выканкаму Бабруйскага райсавету, у сакавіку 1987 г. — першым сакратаром Бялыніцкага райкама Камуністычнай партыі Беларусі.

З 1991 па 1995 гг. працаваў намесьнікам генэральнага дырэктара аб’яднаньня «Бабруйскмэбля».

У 1995 г. прызначаны старшынём Бабруйскага райвыканкаму, у 1999 г. — намесьнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкаму.

З 2008 па 2012 г. быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, намесьнікам старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі. На гэтай пасадзе ўдзельнічаў у распрацоўцы паправак да закону пра масавыя мерапрыемствы, якія ўводзілі дадатковыя абмежаваньні пры арганізацыі мітынгаў і пікетаў[2]

Па стану на 2010 г. быў чальцом рэспубліканскага савету ГА «Белая Русь»[3].

30 кастрычніка 2012 г. прызначаны дырэктарам філіяла Белдзяржстраху па Магілёўскай вобласьці[1].

Узнагароджаны Ордэнам Францішка Скарыны, Мэдалём «За працоўную доблесьць» і іншымі ўзнагародамі Беларусі і Расейскай праваслаўнай царквы.

Сям’я рэдагаваць

Жанаты, мае сына, дачку, унучку.

Сын Анатоль Анатолевіч Глаз — прапагандыст і дыплямат рэжыма Лукашэнкі, прэс-сакратар МЗС Беларусі з 2018 г.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Анатолий Глаз: «В родной деревне отдыхаю душой!» [Анатоль Глаз: «У роднай вёсцы адпачываю душой!»] — Магілёўскія ведамасці, 30 сакавіка 2018 г.
  2. ^ Дэпутат: "Мы выключылі з законапраекту словы "бязьдзеяньне" і "дзеяньне" - Радыё Свабода, 5 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ Депутат парламента Анатолий ГЛАЗ: «Нужно быть ближе к людям» [Дэпутат парлямэнту Анатоль Глаз: "Трэба быць бліжэй да людзей"] - Весь Бобруйск, 23 сакавіка 2010 г.