Анатоль Анатолевіч Глаз

беларускі дыплямат

Анатоль Анатолевіч[1][2] Глаз (нар. 31 ліпеня 1982 г.) — дыплямат МЗС Рэспублікі Беларусь.

Анатоль Анатолевіч Глаз
Прэс-сакратар МЗС Рэспублікі Беларусь
11 чэрвеня 2018 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Дзьмітры Мірончык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 31 ліпеня 1982 (42 гады)
Бацька: Анатоль Ціханавіч Глаз

Біяграфія

рэдагаваць

Сын Анатоля Ціханавіча Глаза, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена рэспубліканскага савету ГА «Белая Русь», у савецкія часы — старшыні Бабруйскага райвыканкама і першага сакратара Бялыніцкага райкама Кампартыі БССР[3].

Працаваў на дыпляматычнай службе як мінімум з 2005 г. у аддзеле Усходняй Эўропы галоўнага ўпраўленьня Эўропы МЗС Беларусі[4].

З 2007 па 2009 год служыў другім і першым сакратаром амбасады Беларусі ў Італіі[4].

З 2009 па 2014 год працаваў у Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку на пасадзе намесьніка начальніка ўпраўленьня зьнешняй палітыкі[4].

З 2014 па 2018 год служыў старшым дарадцам амбасады Беларусі ў Італіі, дзе займаўся пытаньнямі двухбаковага палітычнага супрацоўніцтва, узаемадзеяньня са СМІ, разьвіцьця дагаворна-прававой базы і іншых сфэраў[4].

У 2018 г. вярнуўся на працу з МЗС, займаў пасаду старшага дарадцы міжнароднай бясьпекі і кантролю над узбраеньнямі галоўнага ўпраўленьня шматбаковай дыпляматыі, а 11 чэрвеня 2018 г. прызначаны начальнікам упраўленьня інфармацыі і лічбавай дыпляматыі (прэс-сакратаром) МЗС Беларусі[4].

Прафесійная дзейнасьць

рэдагаваць

На пасадзе прэс-сакратара МЗС агучваў афіцыйную пазыцыю Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку падчас разгону сілавікамі пратэстаў у 2020—2021 гг.

Крытыкаваў абмеркаваньне міжнароднай супольнасьцю пытаньняў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі[5], у тым ліку з удзелам праціўнікаў А. Лукашэнкі[6][7].

Асуджаў міжнародныя санкцыі супраць Лукашэнкі[8][9][10], працяг мандату спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі[11]

Абвяшчаў пра ўвядзеньне санкцый супраць замежных службовых асобаў і зьніжэньне ўзроўню кантактаў з замежнымі дыпляматамі ў адказ на дзеяньні міжнароднай супольнасьці ў дачыненьні да Беларусі пасьля падзеяў 2020 г.[12]

У 2018 г. агучваў заведама завышаныя дадзеныя аб колькасьці ўцекачоў з Украіны ў Беларусі пасьля ўкраінскай вайны[13].

Пасля жорсткага падаўленьня пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, італьянскі бок не хацеў прымаць даверчую грамату Анатоля Глаза як новага амбасадара Беларусі ў Італіі[14].

2 сьнежня 2021 году Анатоль Глаз быў даданы ў чорны сьпіс Эўразьвязу[15]. 20 сьнежня Глаза ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[16]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[17][18].

  1. ^ РЕЗУЛЬТАТЫ КОНКУРСНОГО ОТБОРА СЛУШАТЕЛЕЙ МЕЖДУНАРОДНОЙ ШКОЛЫ ПО ПРОБЛЕМАМ ГЛОБАЛЬНОЙ БЕЗОПАСНОСТИ 2018 [Вынікі конкурснага адбору слухачоў Міжнароднай школы па праблемах глябальнай бясьпекі 2018] — ПИР-Центр
  2. ^ Как разобраться в непростой ситуации в Беларуси, рассказали эксперты [Як разабрацца ў няпростай сытуаці ў Беларусі, распавялі экспэрты] — АНТ, 21 жніўня 2020 г.
  3. ^ «Закат эпохи Лукашенко обещает быть захватывающим зрелищем» [Закат эпохі Лукашэнкі абяцае быць захапляючым відовішчам] - EADaily, 15 сакавіка 2019
  4. ^ а б в г д Новым прэс-сакратаром МЗС Беларусі назначаны Анатоль ГлазБелТА, 12 чэрвеня 2018 г.
  5. ^ «Мы ня маем патрэбы ў заежджаных парадах». МЗС Беларусі адрэагаваў на словы Зяленскага пра новыя выбарыРадыё Свабода, 23 жніўня 2020 г.
  6. ^ МЗС: дзівіць цынізм і двудушнасьць Эстоніі, якая працягвае ўпівацца статусам непастаяннага сябра Рады бясьпекі ААНРадыё Свабода, 22 студзеня 2021 г.
  7. ^ «Нахабнае ўмяшаньне ўва ўнутраныя справы». МЗС пра ўдзел Ціханоўскай у сустрэчы міністраў замежных справаў ЭўразьвязуРадыё Свабода, 19 верасьня 2020 г.
  8. ^ МЗС Беларусі: санкцыі — гэта канец палітыкіБелсат, 15 жніўня 2020 г.
  9. ^ Ответ пресс-секретаря МИД А.Глаза на вопрос ТАСС о реакции на решение Совета ЕС об утверждении третьего пакета санкций против Беларуси [Адказ прэс-сакратара МЗС А. Глаза на пытаньне ТАСС пра рэакцыю на рашэньне Рады Эўрапейскага Зьвязу аб зацьверджаньні трэцяга пакету санкцый супраць Беларусі]
  10. ^ Афіцыйны Менск адрэагаваў на амэрыканскі «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі»Радыё Свабода, 29 сьнежня 2020 г.
  11. ^ МЗС назвала «бессэнсоўным дзеяньнем» працяг мандату спэцдакладчыка ААН па БеларусіРадыё Свабода, 20 ліпеня 2020 г.
  12. ^ Менск увёў візавыя санкцыі супраць «найбольш заангажаваных у дачыненьні да Беларусі прадстаўнікоў Эўразьвязу»Радыё Свабода, 2 кастрычніка 2020 г.
  13. ^ Фэйкі й дэзынфармацыя: ўкраінскія ўцекачы ў Рэспубліцы БеларусьInformNapalm, 1 лютага 2019 г.
  14. ^ Francesco Battistini (2021-06-05) Roma sospende il via libera all’ambasciatore bielorusso fedelissimo di Lukashenko (італ.) Corriere della Sera Праверана 2021-06-06 г.
  15. ^ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам Наша Ніва Праверана 2021-12-23 г.
  16. ^ Searching for subjects of sanctions
  17. ^ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія Наша Ніва Праверана 2021-12-23 г.
  18. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-12-22). Праверана 2021-12-23 г.