Полацак (часопіс)
«По́лацак» — беларускамоўны грамадзкі, гісторыка-культуралягічны і літаратурны ілюстраваны часопіс, які выдаваўся ў 1991—1997 гг. у Кліўлэндзе (Агаё, ЗША) беларуска-амэрыканскім культурна-асьветніцкім цэнтрам «Полацак». Галоўная мэта выданьня часопіса — спрыяньне паяднаньню беларусаў замежжа і Бацькаўшчыны.
Полацак | |
Тэматыка | Часопіс беларуска-амэрыканскага культурна-асьветніцкага цэнтру «Полацак» |
---|---|
Краіна | ЗША |
Заснавальнік | Полацак |
Выдавец | беларуска-амэрыканскі культурна-асьветніцкі цэнтар «Полацак» |
Галоўны рэдактар | Сьвятлана Белая |
Дата заснаваньня | 1991 |
Дата закрыцьця | 1997 |
Мова | Беларуская |
Разьдзелы і рубрыкі
рэдагаваць- «Наша гісторыя»
- «Роднае слова»
- «Чарнобыльскі шлях»
- «Вобразы Бацькаўшчыны»
- «З жыцьця эміграцыі»
- «З эмігранцкіх выданьняў»
Апублікаваў дакумэнты 19-й і 20-й сустрэч беларусаў Паўночнай Амэрыкі, I зьезд беларусаў сьвету, сустрэчы кіраўнікоў беларускіх суполак у замежжы, артыкулы па гісторыі і сучасным стане беларускай эміграцыі, матэрыялы пра беларускіх асьветнікаў і інш. Выйшла больш за 40 нумароў.
Рэдактарам часопісу была Сьвятлана Белая. У рэдакцыйную калегія ўваходзілі: Міхась Белямук (сакратар), С. Карніловіч, І. Каханоўская, В. Дубаневіч (МакДэрмат), Л. Лазар-Ханенка, Я. Ханенка.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2