Рэвалюцыйная Каталёнія
Рэвалюцы́йная Каталёнія (21 ліпеня 1936—1939) была часткай Каталёніі (аўтаномны рэгіён на паўночным усходзе Гішпаніі), кантраляванай рознымі анархісцкімі, камуністычнымі і сацыялістычнымі прафзьвязамі, партыямі і міліцыяй пэрыяду грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Хоць Жэнэралітэт Каталёніі намінальна знаходзіўся ля ўлады, прафзьвязы дэ-факта кантралявалі вялікую частку эканомікі і узброеных сіл. Адным з такіх прафзьвязаў была Нацыянальная канфэдэрацыя працы (НКТ, па-гішпанску: CNT — Confederación Nacional del Trabajo), якая была дамінантным прафзьвязам на той час і цесна злучаная зь ім Фэдэрацыя анархістаў Іберыі (па-гішпанску: FAI — Federación Anarquista Ibérica).
Рэвалюцыйная Каталёнія Catalunya revolucionària | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | каталянская, гішпанская | ||||
Сталіца | Барсэлёна | ||||
Форма кіраваньня | дэ-факта: безьдзяржаўнае грамадзтва (анарха-сіндыкалізм) дэ-юрэ: аўтаномны ўрад у складзе канстытуцыйнай рэспублікі (Жэнэралітэт Каталёніі) | ||||
Гісторыя • Стварэньне • Роспуск ЦКАВК • Травеньскія дні • Спаданьне Барсэлёны • Скасаваньне |
21 ліпеня 1936 1 кастрычніка 1936 3-8 траўня 1937 26 студзеня 1939 10 лютага 1939 |
Сацыялістычнае кіраваньне ў рэгіёне пачалося з Гішпанскай рэвалюцыі 1936 году, вынікам якой стаў працоўны кантроль над прадпрыемствамі і фабрыкамі, калектыўнай сельскай гаспадаркай і сутычкамі з гішпанскімі нацыяналістамі і каталіцкім духавенствам. Усё большы ўплыў камуністычнай партыі Гішпаніі (PCE) на урад Народнага фронту і яе жаданьне нацыяналізаваць рэвалюцыйныя камітэты і міліцыю прывялі яе ў канфлікт з НКТ, што прывяло да «Травеньскіх дзён» і замены НКТ, як галоўнай палітычнай сілы Каталёніі, на Зьяднаную сацыялістычную партыю Каталёніі до іх паражэньня ад нацыяналістычных сіл ва 1939 годзе.
Кіраваньне Каталёнія і было глыбока ўкарэнена ў ідэях анарха-сіндыкалізму і анарха-камунізму, што зрабіла Каталёнію самай вялікай тэрыторыяй з падобнай формай кіраваньня ў гісторыі. Абедзьве гэтыя ідэалёгіі шмат у чым заснаваны на ідэях Пятра Крапоткіна і яго кнігі «Заваёва хлеба», дзе выкладаецца будучыня, ва якой працоўныя яднаюцца ў прафзьвязы і бяруць на сябе кіраваньне прамысловасьцю, а кампаніі і прадпрыемствы наўпрост кантралююцца працоўнымі.
Кінэматограф
рэдагаваць- Vivir la utopía [1](Жывая ўтопія), дакумэнтальны фільм Хуана Гамеро, гішпанскі з ангельскімі субтытрамі, працягласьць 94 хвіл.
- Roіg І Negre [2] (Чырвоны і Чорны), дакумэнтальны фільм пра анархізм ва Каталёніі на TV3 (Каталёнія) (на каталянскай).
- Зямля і свабода, фільм 1995 году рэжысэра Кена Лоўча па сцэнары Джыма Алена
- Lіbertarіas, гішпанскі фільм 1996 году рэжысэра Вісэнтэ Аранды пра анарха-фэмінісцкую групу, цесна злучаную з CNT-FAІ.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Vivir la utopía (Жывая ўтопія, Анархізм ва Гішпаніі), дакумэнтальны фільм Хуана Гамеро, гішпанскі з ангельскімі субтытрамі, працягласьць 94 хвіл.
- ^ Roіg І Negre (Чырвоны й Чорны), дакумэнтальны фільм пра анархізм ва Каталоніі на TV3 (Каталонія) (на каталянскай)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|