Сьцяг Аляндзкіх астравоў
Сьцяг Аляндзкіх астравоў зьяўляецца афіцыйным сымбалем аднайменнай аўтаномнай правінцыі Фінляндыі з 1954 году.
Сьцяг Аляндаў падобны на швэдзкі, гэта значыць уяўляе сабой прастакутнае палотнішча сіняга колеру са скандынаўскім крыжом жоўтага колеру. Аднак жоўты крыж на Аляндзкім сьцягу шырэй і ў яго ўстаўлены скандынаўскі крыж чырвонага колеру.
З 1922 да 1954 гады выкарыстоўваўся сіне-жоўта-сіні сьцяг. Цяпер ён таксама выкарыстоўваецца на неафіцыйным узроўні.