Аляксей Цімашэнка

беларускі футбаліст

Аляксе́й Цімашэ́нка (нарадзіўся 9 сьнежня 1986 году, Гомель, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Аляксей Цімашэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 сьнежня 1986 (37 гадоў)
Гомель, БССР
Рост 174 см
Вага 62 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005
2006—2008
2008—2012
2012
2013
2014
2015
2016
2017
2018—2019
2020
2021—2022
Гомель
Ведрыч-97
Гомель
Белшына (арэнда)
Славія Мазыр
Белшына
Граніт
Шахцёр Салігорск
Віцебск
Слуцак
Спадарожнік
Лякаматыў Гомель
3 (0)
58 (13)
74 (8)
8 (0)
32 (1)
29 (0)
26 (1)
10 (0)
21 (1)
40 (0)
18 (0)
36 (1)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў кар’еру ў клюбе «Гомель», пасьля перайшоў у «Ведрыч-97». У 2008 годзе вярнуўся ў гомельскі клюб. У жніўні 2012 году быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне» да канца сэзону 2012 году[2]. У лютым 2013 году падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[3]. У студзені 2014 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[4]. У сакавіку 2015 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[5]. У студзені 2016 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[6]. У студзені 2017 году перайшоў у клюб «Віцебск»[7]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[8].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Гомель»:

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Граніт 2015 Найвышэйшая ліга 26 1
Шахцёр Салігорск 2016 Найвышэйшая ліга 10 0
Віцебск 2017 Найвышэйшая ліга 21 1
Слуцак 2018 Найвышэйшая ліга 25 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць