Аляксей Грыцук
Аляксей Грыцук (3 ліпеня 1910, в. Міхноўка, Бельскі павет, Гарадзенская губэрня — 30 траўня 1976) — беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады.
Аляксей Грыцук | |
Дата нараджэньня | 3 ліпеня 1910 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 30 траўня 1976 (65 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, гісторык, настаўнік, грамадзкі дзяяч |
Месца працы |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю, у 1938 г. гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Пад час пачатку Другой сусьветнай вайны (1939) трапіў у палон, адкуль уцёк на радзіму. Пад час нямецкай акупацыі сябра Беларускага камітэту ў Беластоку, у чэрвені 1942 г. прызначаны інспэктарам беларускіх школ Беластоцкай акругі, апрацоўваў школьныя падручнікі.
Зь лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, тры гады правёў у аўстрыйскім Зальцбургу, дзе разам з Уладзімерам Дудзіцкім, Міколам Ганьком, Алесем Салаўём арганізаваў беларускі камітэт. Рэдагаваў часопіс «Зь беларускага жыцьця».
У студзені 1948 г. выехаў у Канаду, пасяліўся ў Таронта, дзе браў актыўны ўдзел у жыцьці беларускай грамады. Узначальваў Згуртаваньне беларусаў Канады, быў адным з актывістаў парафіі сьв. Кірылы Тураўскага, старшынём Сэктару Рады БНР. Абараніў доктарскую дысэртацыю па творчасьці Багдановіча.
Памёр у 1976 г., пахаваны на могілках у Кінгстане.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). Менск, 2002.
- Грыцук Вольга. Мы стваралі сваю Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука. Мінск: Медысонт, 2007. — 256 с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 13.).