Кінгстан (Антарыё)

места ў Антарыё (Канада)

Кінгстан (па-ангельску: Kingston) — горад на поўдні канадзкай правінцыі Антарыё. Насельніцтва 117 207 жыхароў (2006), з прыгарадамі — 152 358. Порт на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы возера Антарыё, у вытока Рака Сьвятога Лаўрына.

Кінгстан
анг. Kingston
Герб Кінгстану (Антарыё)
Дата заснаваньня: 1673
Краіна: Канада
Правінцыя: Антарыё
Плошча:
  • 450,39 км²
Вышыня: 93 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 613
Геаграфічныя каардынаты: 44°14′0″ пн. ш. 76°30′0″ з. д. / 44.23333° пн. ш. 76.5° з. д. / 44.23333; -76.5Каардынаты: 44°14′0″ пн. ш. 76°30′0″ з. д. / 44.23333° пн. ш. 76.5° з. д. / 44.23333; -76.5
Кінгстан на мапе Канады
Кінгстан
Кінгстан
Кінгстан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.cityofkingston.ca/
Кінгстан. Ратуша

Вываз збожжа, леса. Хімічная прамысловасьць, транспартнае машынабудаваньне. 3 ВНУ, у тым ліку ўнівэрсытэт Кўінз. 2 тэатры. У XVII стагодзьдзі на месцы сучаснага Кінгстану знаходзілася індзейскае селішча; у 1673 годзе заснаваны Форт-Фронтэнак. Захоплены ангельцамі падчас сямігадовай вайны.

Непадалёк знаходзіцца ланцуг архіпэляга Тысяча выспаў. Часам Кінгстан завуць «Вапняковым горадам» («Limestone City») з-за шматлікіх будынкаў з гэтага мясцовага матэрыялу. Цэнтральная частка гораду разьмешчаная паміж рэкамі Катаракві (па-ангельску: Cataraqui) на ўсходзе і Малая Катаракві (па-ангельску: Little Cataraqui Creek) на захадзе. Адміністрацыйны цэнтар акругі Фронтэнак.

Выбітыя асобы

рэдагаваць

У горадзе нарадзіліся вядомыя хакеісты Дуг Гілмар і Браян Алэн, доўгі час жыл Бэрні Нікалз. Іншы вядомы выхадзец — канадзкі рок-музыкант Браян Адамс.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Canada 2021 Census