Аляксей Васіленя

беларускі грамадзкі і вайсковы дзяяч

Аляксе́й Васіле́ня (27 сакавіка 1899, в. Малая Бераставіца, цяпер Бераставіцкі раён, Гарадзенская вобласьць — 26 ліпеня 1978, Сыднэй, Аўстралія) — беларускі грамадзкі і вайсковы дзеяч.

Аляксей Васіленя
Дата нараджэньня 27 сакавіка 1899(1899-03-27)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 ліпеня 1978(1978-07-26) (79 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак грамадзкі дзяяч
Месца працы
Сябра ў Беларуская народная самапомач, Беларуская краёвая абарона, Беларуская цэнтральная рада і Беларускае аб’яднаньне ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і ўрадніка. Вучыўся ў Гарадзенскім рэальным вучылішчы. Падчас Першай сусьветнай вайны — у эвакуацыі. Скончыў рэжысэрскія курсы ў Новарасейску. Пасьля Кастрычніцкага перавароту ваяваў у кавалерыйскім корпусе генэрала Дзянікіна. На пачатку 1920-х гадоў — польскі вайсковец, служыў у Вільні ў сапэрных частках. У 1921 годзе вярнуўся на Радзіму, працаваў у Беларускім аб’ездным тэатры да моманту яго ліквідацыі польскімі ўладамі. У 1927—1928 гг. сакратар Палескага аддзелу Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пазьней выконваў абавязкі сакратара беларускага пасольскага клюбу «Змаганьне».

У часе нямецкай акупацыі — кіраўнік Беларускай народнай самапомачы ў Слоніме, удзельнічаў у стварэньні брыгады БСА[1][2], маёр БКА, кіраўнік канцылярыі Галоўнага камандаваньня БКА, удзельнік Другога Усебеларускага кангрэсу. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі, Таварыства беларускай школы, Беларускай каапэрацыі[3]. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну, жыў у Бэрліне, займаў пасаду сакратара Прэзыдыюму Беларускай Цэнтральнай Рады. У лягерах для перамешчаных асобаў рэдагаваў сатырычны часопіс «Сьмехам па галаве», у Гамбургу разам зь Сяргеем Хмарам і Міколам Паньковым выдаваў сатырычны часопіс «Маланка».

З 1949 году жыў у Аўстраліі. Актыўны ўдзельнік жыцьця беларускай грамады ў Сыднэі. Адзін з арганізатараў Беларускага аб’яднаньня ў Новым Паўднёвым Уэльсе, у якім займаў розныя пасады. Шматгадовы распаўсюднік беларускага друку і сталы прадстаўнік газэты «Беларус» у Сыднэі.