Слонімская брыгада БСА
Слонімская брыгада БСА — беларускае вайсковае фармаваньне ў складзе БСА, якое было створанае без дазволу немцаў, з-за чаго хутка было імі ж расфармаванае. Афіцыйна называлася «1-й брыгадай беларускае самааховы».
1-я Брыгада Беларускае Самааховы | |
Гады існаваньня | лета (верагодна, жнівень) 1942 году |
---|---|
Краіна | Трэці райх |
Падпарадкаваньне | Райхскамісарыят Остлянд |
Уваходзіць у | Беларускі корпус самааховы |
Тып | дапаможная паліцыя |
Уключае ў сябе |
Слонімскі батальён БСА Быценскі батальён БСА Дзярычэнскі батальён БСА |
Функцыя | антыпартызанскія баі |
Дысьлякацыя | Слонім |
Маршы |
«Марш Слонімскай брыгады» «Баецкі марш» «Хаўтурны марш» |
Войны |
Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна |
Вядомыя камандзіры | капітан Іван Таранка |
Перадумовы
рэдагавацьХутка па стварэньні Беларускага корпусу самааховы (16 ліпеня 1942 году) на Слонімшчыне былі ўтвораныя 3 батальёны БСА:
Стварэньне
рэдагавацьСлонімскі акруговы камітэт Беларускай народнай самапомачы, узначалены Рыгорам Зыбайлам, вырашыў скарыстацца невыразнасьцю зьместу нямецкага дазволу, склаўшы з новаўтвораных батальёнаў цэлую брыгаду пад назвай «1-я брыгада беларускае самааховы» з брыгадным штабам у Слоніме. Камандоўцам брыгады стаў капітан Іван Таранка (Таранька). Начальнікам арганізацыйна-пэрсанальнага аддзелу штабу Слонімскае брыгады БСА стаў Аляксей Васіленя[1][2].
Стварэньнем брыгады займаліся цягам месяца.
Не атрымаўшы ад немцаў дастатковай колькасьці зброі, самаахоўцы «нелегальна» набывалі яе ў італьянскіх жаўнераў, якія вярталіся з усходняга фронту, за самагонку й сала — аўтаматы й кулямёты.
Скасаваньне
рэдагавацьКалі пра стварэньне брыгады стала вядома нямецкім уладам (лета 1942 року[3], верагодна, жнівень), нямецкія жаўнеры, пры падтрымцы бронесамаходаў, абкружылі кашары слонімскае самааховы і забралі зброю. Штаб брыгады быў распушчаны. Таксама нямецкая жандармэрыя забрала 2 кулямёты ў быценскіх самаахоўцаў.
Маршы
рэдагавацьМарш Слонімскай брыгады | Баецкі марш | Хаўтурны марш |
---|---|---|
У ногу шагайце! Раз, два, тры,
Раз, два тры! Мацней там трымайце вінтоўку! Бо вораг ня сьпіць у полі, у бары. Зважай-жа! Стральцы на “узгатоўку”.
Слонімская брыгада Сталёвы шых. І кожнага зьністожыць гада Наш гостры штых!
Сачы-жа! Стой пільна на варце. Хай вораг пракляты зноў зубы зьвярыць, То-ж куляў напэўна нам хваце!
Ваяцкі дух нашай брыгады. Вінтоўку к плячу на ўзгатоўку ўскінь Гэй! Сьцеражыцеся гады! |
Грукаюць ужо шагі батальёнаў
Пад Пагоні Крывіцкай — правод Бараніць свае Родныя Гоні Выйшаў сам Беларускі Народ. І ідуць вось рады за радамі Грудзі, вочы палаюць агнём Ужо ніколі ня будуць над намі Панаваць чужакі з бізуном.
Бо мы куляй, штыхом Родны Край зберажом Прад варожым зладзейскім наскокам, Каб свабодна цьвілі, Каласілісь палі Ад Смаленска да Беластоку.
Беларускі ваяцкі мундзер Мацней сэрцы б’юцца дзявочы Бо то ж наш Беларускі Жаўнер. І ідуць вось рады за радамі Грозна рэха ўтаруе шагам, З пад шаломаў палаюць вачамі Не вярнуцца назад ужо панам. |
Ты палёг Баяўнік! Краю роднага
Верны сын бараніўшы наш сьцяг Зямлю нашу свабоду народную Баявы твой закончаны шлях. Ужо па вуліцах сёлаў і гораду Грукацяць батальёнаў шагі У нас ласкі ня будзе для ворага Непамшчоных ня будзе магіл. Дык бывай! Над тваею магілаю Мы прысягу Краіне даём Што з варожай расправімся сілаю Беларусь сонцам мы апранём. |
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Дадатак. Слонімская брыгада Самааховы // Беларускі Рэзыстанс. — 2011. — № 1 (10). — С. 95—96. Архіўная копія.
- Маршы Слонімскай брыгады Беларускай Самааховы // Беларускі Рэзыстанс. — 2011. — № 1 (10). — С. 102—104. Архіўная копія.